Папа: «Калі хрысьціяне сталеюць у служэньні Богу і бліжняму, яны ўзрастаюць таксама ва ўзаемным раз…

Папа: «Калі хрысьціяне сталеюць у служэньні Богу і бліжняму, яны ўзрастаюць таксама ва ўзаемным разуменьні»

25 студзеня 2024 году, з нагоды ўспаміну навяртаньня сьв. Паўла і заканчэньня 57-га Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, Папа Францішак узначаліў Вячэрню ў базыліцы сьв. Паўла па-за мурамі ў Рыме, на якую сабраліся каля 1500 вернікаў. У экуменічнай малітве прынялі ўдзел архібіскуп Кентэрберыйскі Джасьцін Уэлбі з Англіканскай Царквы і мітрапаліт Палікарп ад Канстанцінопальскага Патрыярхату, сябры Камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Старажытнаўсходнімі праваслаўнымі Цэрквамі – паведамляе Vatican News. Перад гэтым на заканчэньне Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў у Рыме прайшла сустрэча з удзелам 50-ці англіканскіх і каталіцкіх біскупаў.

У сваёй гаміліі падчас Вячэрні Сьвяты Айцец Францішак разважаў над евангельскім урыўкам (Лк 10, 25-37), у якім адзін з законьнікаў пытаецца ў Ісуса, як успадкаваць жыцьцё вечнае: «Што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыцьцё вечнае?» У адказ Ісус заклікаў яго любіць усім сэрцам Бога і бліжняга, а таксама распавёў прыпавесьць пра Добрага Самараніна, які не прайшоў раўнадушна побач з параненым чалавекам. Сапраўдная матывацыя таго, хто запытвае – спакусіць Хрыста: у скажонай рэлігійнасьці законьніка, адзначыў Папа, Бог не зьяўляецца мэтай, а служыць сродкам для дасягненьня жаданага. Наступным пытаннем – «А хто мой блізкі?» – ён як бы дзеліць людзей на тых, хто варты любові, а хто не. «Аднак падзел ніколі не зыходзіць ад Бога, гэта справа злога, і падзяляе менавіта ён. Пытаньне ня ў тым, хто наш блізкі, а ў тым, ці зьяўляемся мы блізкімі для іншых. Любоў, якая ставіць брата вышэй за ўласныя інтарэсы, аб’ядноўвае вернікаў і заахвочвае імкнуцца не да падзелу, а да еднасьці ў Царкве Хрыстовай», – падкрэсьліў Рымскі Архірэй. Наш блізкі – кожны чалавек у гэтым сьвеце, і мы павінны прасоўваць еднасьць і ўвасабляць любоў Хрыстову.

«Толькі такая любоў, якая становіцца бескарысьлівым служэньнем, толькі такая любоў, якую абвяшчаў і якой жыў Ісус, наблізіць хрысьціянаў, падзеленых паміж сабой. Так, толькі такая любоў, якая не зьвяртаецца да мінулага, каб аддаляцца ці ўказваць пальцам, толькі такая любоў, якая ў імя Бога ставіць брата вышэй за жалезную абарону ўласнай рэлігійнай сістэмы, толькі такая любоў аб’яднае нас», – перакананы Францішак.

Біскуп Рыму заклікаў прадстаўнікоў канфесіяў задумацца пра тое, ці іх вернікі, рэлігійныя супольнасьці і духоўнасьць становяцца блізкімі да людзей або яны застаюцца закрытымі, ахоўваючы ўласныя інтарэсы, аўтаномію, шукаючы ўласнай выгады, падтрымліваючы адносіны з іншымі, толькі, каб атрымаць нешта. «Калі было б так, тады гаворка ішла б ня толькі пра стратэгічныя памылкі, але пра нявернасьць Евангельлю», – папярэдзіў Сьвяты Айцец.

«У той час, калі мы молімся, давайце прызнаем, кожны, пачынаючы з самаго сябе, што маем патрэбу ў навяртаньні, у тым, каб дазволіць Госпаду зьмяніць нашыя сэрцы. Гэта шлях: ісьці разам і служыць разам, ставя