Пяць гадоў таму ў Мінску быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі
10 жніўня 2020 года ў Мінску ў ходзе пратэстаў быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі — ён стаў першай ахвярай з ліку мірных дэманстрантаў. Мужчына быў застрэлены сілавікамі, але ніякай крымінальнай справы з гэтай нагоды заведзена не было.
У 2022 годзе з-за перажыванняў з-за сына памёр бацька Аляксандра — Валеры. За некалькі месяцаў да гэтага ён даў шчымлівае інтэрв’ю, дзе распавёў, як часта ходзіць на месца забойства сына і як за гэта на яго сварацца міліцыянты: «Гэта для вас Саша мёртвы, для мяне — жывы. Хаджу туды [на месца забойства] часта, часам кветкі пакладу, часам проста пастаю пакуру».