ЯК АТРЫМАЦЬ МЕДЫЧНУЮ ДАПАМОГУ Ў ПОЛЬШЧЫ1⃣ Страхоўка- калі ты працуеш легальна — у цябе мусіць…

ЯК АТРЫМАЦЬ МЕДЫЧНУЮ ДАПАМОГУ Ў ПОЛЬШЧЫ

1⃣ Страхоўка
– калі ты працуеш легальна — у цябе мусіць быць дзяржаўнае страхаванне (NFZ).
– калі не — трэба або прыватная страхоўка, або плаціць за прыём з уласнай кішэні.

2⃣ Зварот да тэрапеўта
– калі ёсць страхоўка, трэба зарэгістравацца ў выбранай паліклініцы (POZ).
– абяры лекара і падпішы дэкларацыю (можна мяняць лекара раз на 12 месяцаў).
– запіс праз рэгістратуру ці e-Rejestracja (электронная сістэма).

P.S. Poz можа быць і прыватны, галоўнае – супраца з NFZ
Да лекараў можна пісацца на тэлепараду – гэта фактычна анлайн ці тэлефонны візіт. Выгодна, калі патрабуешь толькі накіраванне ці працягваеш Л4(харабовы ліст).

3⃣ Калі патрэбны вузкі спецыяліст
– спачатку да тэрапеўта — ён дасць накіраванне (skierowanie).
– без гэтага ў NFZ спецыялісты цябе не прымуць.

4⃣ Тэрміновая дапамога
У выпадку надзвычайнай сітуацыі звяртайся:
112 — агульны нумар
999 — хуткая дапамога
У выпадках, што пагражаюць жыццю, няма патрэбы ў страхоўцы — ДАПАМОГУ АКАЖУЦЬ.

5⃣ КАЛІ НЯМА СТРАХОЎКІ
– шукай прыватныя клінікі ці гуманітарныя ініцыятывы (напрыклад, Медыцына для ўсіх, Medycy na granicy) ці звярніся ў тэлеграм-бот клуба @Licvinybot. Паспрабуем дапамагчы.

6⃣ Дадаткова
Карысныя сайты:
pacjent.gov.pl — рэгістрацыя, вынікі аналізаў, е-накіраванні
nfz.gov.pl — пошук лекараў і правілы NFZ
znanylekarz.pl — пошук спецыялістаў, рэйтынгі

інсталюй аплікацыю MojeIKP – гэта сістэма запісаў на е-візіты і аплікацыя, дзе будуць твае рэцэпты, накіравання і інш.