Улады ізноў актывізавалі сваю сетку каментатараў у сацсетках падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”. Ас…

Улады ізноў актывізавалі сваю сетку каментатараў у сацсетках падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”. Асабліва пад відэа ў ціктоку са Святланай ці Сяргеем Ціханоўскімі.

@euroradio правяло аналіз некалькіх сотняў каментароў пад нашымі відэа, якія з’явіліся за гэтыя два дні. Выявіліся некалькіх патэрнаў, якія даказваюць штучнасць гэтай “хвалі”.

Напрыклад, шмат каментароў адмыслова выкарыстоўваюць зневажальныя словы ці скарачэнне “Света“, шмат аднатыпных эмодзі () і тэзаў — “добра, што Беларусь без вас”, “Лукашэнка добры прэзідэнт”, “яны крадуць грошы” і г.д.

На карысць гіпотэзы пра штучнасць кажуць не толькі некалькі аднатыпных тэзісаў, але і таймінг іх з’яўлення, а таксама тое, што іх пакідаюць надзвычай шмат пустых акаўнтаў.