14 мая 2025 г. у сваім «Звароце да ўдзельнікаў Юбілею Усходніх Цэркваў» Папа Леў XIV не толькі пахваліў «унікальныя духоўныя і інтэлектуальныя традыцыі, якія яны захоўваюць, і ўсё тое, што яны могуць сказаць нам пра хрысціянскае жыццё, сінадальнасць і літургію», ён таксама адзначыў, што Усходнія Цэрквы адыгрываюць «унікальную і прывілеяваную ролю як першаснае асяроддзе, дзе зарадзілася Царква».
Сёння ў Каталіцкай Царкве існуе 24 царквы пад уладай Папы Рымскага — адна лацінская (рымская), якая ахоплівае каля 98 працэнтаў усіх католікаў свету, і 23 «Усходнія» або «Арыентальныя» Царквы. У межах агульнага для ўсіх веравучэння кожная такая царква мае ўласныя формы літургіі, набажэнстваў і традыцый, а таксама ўласную іерархію на чале з патрыярхам або архібіскупам і ўласныя Усходнія прававыя каноны.
http://cssr.by/slova/publikatsyi/243-uschod.html