Бласлаўляючы першаплады вінаграду, Царква выказвала падзяку не проста за дары зямлі, а за яднанне з Ісусам, «вінаграднай лазой», у якім мы маем жыццё, як гэта выказана ў малітве на асвячэнне вінаграду ў трэбніку Пятра Магілы:
«Божа, Збаўца наш, Ты захацеў вінаградам назваць Адзінароднага Твайго Сына, Госпада Бога і Збаўцу нашага Ісуса Хрыста, і праз Яго плод неўміручасці нам дараваў! Сам і цяпер гэты вінаградны плод блаславі, і нас, рабоў Тваіх, што будуць спажываць ад яго, учыні прычаснікамі Праўдзівага Вінаграду, захавай наша жыццё непашкоджаным і мір нам заўсёды даруй, і вечнымі Тваімі неад’емнымі дараваннямі жыццё наша ўпрыгож, малітвамі Найсвяцейшай Валадаркі нашай Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі і ўсіх святых, што ад веку Табе дагаджалі. Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Беспачатнаму Айцу з Адзінародным Тваім Сынам, і з Найсвяцейшым і Добрым, і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў».