Нам казалі, што трэба памятаць пра вайну, каб яна не паўтарылася, але выявілася, што гэта абсалютная хлусня
Беларусы раскіданыя літаральна па ўсім свеце. Шмат хто ўжо даўно жыве без бачнай перспектывы вярнуцца дадому. Як, напрыклад, Павел Кірылёнак, які з’ехаў праз палітычны пераслед 22 гады таму. Апошнія 15 год жыве ў Каталоніі. Ад 22 сакавіка працуе ў валанцёрскім цэнтры дапамогі бежанцам, які сам і арганізаваў.
Калі пачалася вайна, не толькі ў мяне, а шмат у каго было адчуванне: трэба нешта рабіць! Проста глядзець на тое, што адбывалася, немагчыма. Сітуацыя цяжкая, асабліва на фоне таго, што краіна, з якой я паходжу, у гэтай вайне дэ-факта з’яўляецца агрэсарам.
Кожны з уцекачоў – гэта асобная, шчымлівая гісторыя. 90 % – жанчыны з дзецьмі, гэта тая сацыяльная група, якой вельмі патрэбная дапамога.
Пастаянна чуеш гэтыя размовы. Людзі з Адэсы абмяркоўваюць, які раён бамбілі ўчора, які сёння, у каго дзе бацькі жывуць… Гэта цяжка, але дае разуменне: тое, што мы робім – мае сэнс.
Чытаць цалкам