«Мы запускаем апытанне, каб даведацца, што сапраўды хвалюе моладзь»Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца …

«Мы запускаем апытанне, каб даведацца, што сапраўды хвалюе моладзь»

Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета, анансавала старт апытання, якое праводзіцца сумесна з платформай «Гэта моладзь!» для вывучэння патрэб і праблем беларускай моладзі:

«Мы запускаем апытанне, каб даведацца, што сапраўды хвалюе моладзь – у Беларусі і за яе межамі.

Тэмы – удзел у грамадскім жыцці, дыскрымінацыя, гендарная роўнасць, адукацыя, праца, будучыня. Усё ананімна, без збору асабістых даных.

1⃣ Вынікі дапамогуць данесці ваш голас да тых, хто прымае рашэнні – у ЕС, Радзе Еўропы і іншых міжнародных структурах.

2⃣ Яны стануць асновай для развіцця платформы “Гэта Моладзь” – супольнасці маладых беларусаў і беларусак, што хочуць уплываць і дзейнічаць.

Запоўніце анкету, падзяліцеся з сябрамі – і давайце разам змагацца за Беларусь, дзе голас моладзі гучыць і яго чуюць»

Спасылка на апытанне: https://forms.gle/UmvaiY6LNWvtvKjB7

@CabinetBelarus