Для каго: #даследчыкі
Гэта платформа, дзе можна прэзентаваць актуальныя праблемы і прабелы ў даследванні гісторыі Беларусі. Форум дае прастору для дыскусій і ўмацоўвае грамадскую цікавасць да гэтых пытанняў.
Арганізатары заахвочваюць маладых навукоўцаў займацца гісторыяй Беларусі і Германіі, асабліва ў транснацыянальным вымярэнні.
Для гэтага Форум прапануе стыпендыі для стажыроўкі на 1 месяц.
Для аспірантаў і навукоўцаў з Беларусі сума стыпендыі складае 1 200 EUR і 2 000 EUR для postDocs.
Даслаць на [email protected]:
– абгрунтаванне тэмы з аглядам даследванасці праблемы,
– пералік папярэдніх работ аўтара па тэме і апісанне выкарыстаных методык і крыніц,
– працоўны план стажыроўкі,
– CV,
– спіс публікацый,
– рэкамендацыя ад навуковага кіраўніка/навуковай кіраўніцы або іншай асобы з акадэмічнай прасторы.
Не пазней чым праз 3 месяцы пасля заканчэння стыпендыі неабходна будзе падаць справаздачу аб выніках стажыроўкі.
Ддл: 22 траўня
Пытанні можна задаць каардынатарке Алесе Белановіч-Петц [email protected]