Сілавікі ўзмацняюць кантроль напярэдадні Вялікадня
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС прымуць «дадатковыя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі» ў месцах правядзення рэлігійных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Вялікадня згодна з календарамі праваслаўнай і каталіцкай канфесіі, піша міліцэйскі тэлеграм.
Будзе ўзмоцнены кантроль каля храмаў, сабораў і касцёлаў на аб’ектах транспарту. Пры неабходнасці ў месцах вялікай колькасці грамадзян запланавана арганізацыя прапускнога рэжыму з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў.
Крыніца: Media Polesye