Ініцыятыва Volnyja адкрывае дабрачынную краму: узаемная дапамога праз карыснае і сардэчнаеГэта нова…

Ініцыятыва Volnyja адкрывае дабрачынную краму: узаемная дапамога праз карыснае і сардэчнае

Гэта новая форма салідарнасці, у якой кожны можа:

падтрымаць “Volnyja” донатам,
атрымаць нешта карыснае, прыгожае ці натхняльнае ў адказ.

У краме прадстаўлены тавары і паслугі, якія падаравалі валанцёры, сябры ініцыятывы і салідарныя людзі. Сярод іх:

– коуч-сесія і кансультацыі па тайм-менеджменце, кар’еры і запуску IT-праектаў,
– аўтарскія кнігі з подпісамі,
– традыцыйны беларускі павук з саломкі,
– догсіцерства, анлайн-сустрэчы і нават англамоўны speaking club.

Усё гэта — за данат, які цалкам накіроўваецца на дзейнасць ініцыятывы: тэрміновую падтрымку былых палітвязняў, а таксама падтрымку працы каманды.

Мы хочам, каб дапамога была не толькі аднабаковая. Каб кожны, хто падтрымлівае, адчуваў сябе часткай супольнасці — каб падтрымка натхняла, а не вычэрпвала. І каб салідарнасць была пра ўзаемнасць”.

Крама ўжо працуе — усе пазіцыі даступныя на https://buymeacoffee.com/volnyja/extras
Сайт ініцыятывы – https://www.volnyja.com/
Інстаграм – https://www.instagram.com/volnyjaa/

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну