Частка 3
У фармаванні майго светапогляду і прыняцця рашэнняў цалкам змяніўшых маё жыццё адыгралі ў тым ліку цікавыя падзеі
А менавіта сустрэча з дзвюма літоўцамі прыкладна за месяц да вайны Расеі з Украінай.
Першая сустрэча.
Гэта была лекцыя ў віленскім беларускім замку “Дапамогі” літоўскага дысідэнта Томаса Венцлава. Чалавека, які падчас СССР 38 гадоў правёў у вымушанай эміграцыі і толькі на старасьці год трапіў на радзіму.
Ён вёў лекцыю пра шлях літоўскай барацьбы за свабоду. Распавядаў пра цікавыя гістарычныя падзеі. У асноўным апошняга стагоддзя.
Напрыканцы я задаў яму пытанне: “ШТО ВЫ ПАРАІЦЕ БЕЛАРУСАМ СЕННЯ, КАБ ПЕРАМАГЧЫ?”
Другой сустрэчай была лекцыя ў шыкоўным офісе літоўскай ІТ-кампаніі на Канстытуцыі. Вёў яе іншы літовец. Ён распавядаў пра падзеі 13 студзеня 1991-га года каля тэлевежы Вільнюса. Тады савецкімі жаўнерамі ды іхнімі танкамі было забіта і раздаўлена 13 чалавек. Але менавіта тады літоўцы перамаглі і адстаялі сваю свабоду. Я спазніўся на мерапрыемства, бо трэба было працаваць. Трапіў пад канец.
І ўжо яму задаў тое ж пытанне: “ШТО ВЫ ПАРАІЦЕ БЕЛАРУСАМ СЕННЯ, КАБ ПЕРАМАГЧЫ?”
Самае дзіўнае, што абодва ўдзельнікі барацьбы за свабоду Літвы, адказалі прыкладна адно і тое ж:
“БАРАЦЬБУ ЗА СВАБОДУ МОЖНА БЕЗПАСПЯХОВА ВЕСЬЦІ ДЗЕСЯЦІГОДДЗІ. АЛЕ ЗДАБЫЦЬ СВАБОДУ АТРЫМОЎВАЕЦЦА ТОЛЬКІ Ў ТЫЯ ГІСТАРЫЧНЫЯ МОМАНТЫ, КАЛІ ГЕГЕМОН, ШТО АДАБРАЎ ЯЕ, СЛАБЕЕ”.
Пры гэтым былі прыведзены гістарычныя прыклады 1918 і 1991 гадоў.
У 1918-м два гегемоны (Германская і Расейская імперыя) аслаблі. Гэта дазволіла Літве атрымаць незалежнасць. У адрозненні ад Беларусі (Беларуская Народная Рэспубліка) літоўскай дзяржаве ўдалося захаваць яе да 1940 года (Літва ўвайшла ў склад СССР).
Наступны раз незалежнасць Літва атрымала калі новы гегемон (СССР) аслабеў у 1991-м годзе.
Сёння такі гегемон для Беларусі – гэта Расея з яе імперскімі амбіцыямі.
У лютым 2022-га Расея, пад выглядам сумесных вучэнняў, увяла свае войскі на тэррыторыю Беларусі. Фактычна акупаваўшы яе.
24 лютага 2022-га года Расея распачала поўнамаштабную вайну супраць незалежнай дзяржавы – Украіны. І самае ганебнае для мяне, як беларуса, што гэта агрэсія адбылася ў тым ліку з тэррыторыі Беларусі з дазволу нелегітымнага Лукашэнкі. Менавіта гэты факт адыграў галоўную роллю ў прыняцці мною рашэння прыняць удзел у гэтай вайне супраць Расеі на баку Ўкраіны.
Параза Расеі ў гэтай вайне можа стаць той гістарычнай падзеяй, якая дапаможа здабыць сапраўдную незалежнасць Беларусі
26 чэрвеня 2022 года пад Лісічанскам загінулі пры сутыкненні з танкавай калонай чацвёра беларусаў (“Брэст”, “Папік”, “Атам”, “Сябро”), двое ўзяты ў палон (“Клешч”, “Тромблі”). Апошні раз я бачыў іх у Кіеве 23 чэрвеня.
Я вельмі сур’ёзна адношуся да слова “сябр”. Таму скажу так: з “Папікам” і “Кляшчом” мы пачыналі сябраваць…
Здаецца, пасля гэтай падзеі я павінен адчуваць нянавісьць да рускіх. Але не. Няма нянавісьці. Другі раз вярнуцца ва Ўкраіну мяне падштурхнула 5 ці 6 другасных мэтаў. Адна з іх – трапіць у аддзяленне, якое знішчае рускую браню. Вярнуўся. Трапіў. Але няма нянавісьці. Ёсьць халоднае паняцце, што рускі жаўнер – гэта акупант і вораг. Якога трэба біць, покуль не пакіне межы суседзяў.
У баі 3 кастрычніка 2022 камандзір нашага разліку ПТРК з трох чалавек трапіў у варожы танк і вывеў яго са строю.
І да расейскай мовы няма ў мяне негатыва. Добрая мова (а вы ведалі, што наша багацейшая? 250 000 слоў супраць 155 000 у расейскай). Я з павагай адношуся да расейскай мовы. Як і да любой іншай. Да беларускай я адношуся з любоўю
Я супраць не мовы, я супраць таго як яе выкарыстоўвае Пуцін.
Ёсьць негатыў да тых, хто зневажае беларускую мову.
Імперская Расея – вораг незалежнай Беларусі N1.
Лукашэнка згубіць уладу без падтрымкі Расеі ад лёгкага павею ветрыка.
Беларусь будзе вольнай!
Праз вызваленне Ўкраіны я вызваляю Беларусь!