ЖЫВЕЛЫ НА ПЕРАДАВОЙ
Мыш у акопе (на відэа) – звычайная з’ява на вайне.
Таксама наведваюць яны і бліндажы на перадавой. Пры гэтым паказваюць сапраўдныя цуды акрабатыкі – узбіраючыся на стромую сцяну зямлі вышынёй 2 метры.
Пацукоў не бачыў на перадавой.
Якія жывёлы яшчэ трапляюцца ў зоне баявых дзеяньняў?
Калі працягваць тэму фронта, то гэта, як не дзіўна, – каровы.
Адзін раз бачыў іх нават у нейтральнай паласе між намі і рускімі кіламетраў у 1,5 ад нашых пазіцый.
У той дзень мы знішчылі рускі назіральны пункт. Але дагэтуль шукалі альтэрнатыўную цэль і, на нейкі момант, з-за адлегласьці і кустоў я прыняў тых кароў за рухаючуюся тэхніку ворага.
Катоў і сабак на “нуле” не трымаем.
Яны, звычайна, жывуць, прыбіўшыся да нас, у прыфрантавых падвалах. Пацукі і мышы таксама недзе побач.
Птушкі – асобная катэгорыя пафігістаў.
Здаецца, што ёсць вайна, што няма – ім абыякава. Як жылі, так і жывуць – займаюцца сваімі справамі нават падчас бою.