ПТСЗ(рус. – ПТСР)Частка 5Вяртаючыся да тэмы ПТСЗ, скажу, што ў Вільні я назіраў з якімі складанасьця…

ПТСЗ
(рус. – ПТСР)

Частка 5

Вяртаючыся да тэмы ПТСЗ, скажу, што ў Вільні я назіраў з якімі складанасьцямі сустрэлася частка былых каліноўцаў.

Зараз, за тры месяцы на вайне, я таксама меў магчымасць сачыць за былымі каліноўцамі (ад знаемых ды са СМІ) якія вярнуліся з вайны ў мірнае жыцце.

Хтосьці больш-менш роўна ўвайшоў у яго.

Хтосьці дагэтуль не ўладкаваўся.

Месяцы паўтары таму, прыкладна з гісторыі пра “Чарлі”, якая прайшла ў СМІ 14.11.2022 (https://belsat.eu/ru/news/14-11-2022-lgoty-i-pensii-poka-nerealny-kto-pomozhet-bojtsam-kalinovtsam-vernuvshimsya-s-vojny-v-ukraine), я канчаткова зразумеў, што праблема вяртання ў мірнае жыцце існуе і вельмі актуальна ў нашым асяроддзі.

Лічу, што “рэха вайны” так ці інакш кране кожнага з нас. Пытанне толькі ў велічы наступстваў. Кагосьці кране на 10 адсоткаў. Кагосьці на 90.

Ад чаго гэта залежыць? Калі коратка – халера яго ведае

Калі паразважаць, то:

– ад псіха-эмацыйнага фона з якім чалавек трапіў на вайну;

– ад перажытага на вайне;

– ад умоў у якія дабраахвотнік трапляе пасля вяртання з вайны.

22 лістапада 2022-га былымі каліноўцамі была створана Асацыяцыя беларускіх ветэранаў (https://t.me/bel_veterans)

Галоўнай яе задачай стаіць праходжанне ветэранамі рэабілітацыі і дапамога з уладкаваннем у мірным жыцці.

З лістапада 2022-га я пачаў акцэнтаваць увагу журналістаў на пытанні ўладкавання дабраахвотнікаў пасля вяртання з вайны.

Апошняя трагічная падзея з “П..” 18.12.2022 ў Вільні, безумоўна, на мой погляд, з’яўляецца тым самым “рэхам вайны” (https://www.svaboda.org/a/32187318.html).

Што галоўнае трэба зрабіць, каб зменшыць наступствы ПТСЗ, на мой погляд:

– своечасова заўважыць сімптомы;

– прыняць наяўнасць праблемы;

– пачаць яе вырашаць.

«Льготы и пенсии пока нереальны». Кто поможет бойцам-калиновцам, вернувшимся с войны в Украине

«Не все так просто…»