ЛАЗАВОЕЧастка 4Падчас вайна – гэта фрэндлі фаер (сяброўскі агонь).З парамедыкам “Х..” мы зайшлі ў Ла…

ЛАЗАВОЕ

Частка 4

Падчас вайна – гэта фрэндлі фаер (сяброўскі агонь).

З парамедыкам “Х..” мы зайшлі ў Лазавое. Гэта была прамая вуліца з грунтовай шчыльна ўтрамбаванай дарогай і асобнымі нешматлікімі паўразбуранымі хаткамі без дахаў.

Здавалася, што сяло зруйнавана даўно. На ўскрайку Лазавога, пад сцяной паўразбуранай хаткі, схавалася ад абстрэлу адна з груп нашых хлопцаў. Я махнуў ім, вітаючыся, рукой.

Прыкладна ў сярэдзіне Лазавога была руская распалага, захопленая нашымі.

Яна ўяўляла сабою дзве невялікія хаты-мазанкі. Кожная з іх – гэта звычайныя чатыры сцяны. Та, што злева – з шыферам. Та, што справа – проста з сеткай замест даху. Тут былі спальныя месцы рускіх і іх пакінутыя ў спешцы рэчы. За хаткамі адкрываўся прыхожы далягляд з астовам даўно згарэўшага танка і рускім ПТУРом, глядзеўшым у яго бок. Каля ПТУРа ляжалі супрацьтанкавыя гранатаметы.

Мы ледзь не прайшлі распалагу, калі пачулі вокрык аднаго з нашых байцоў. Ен ляжаў пад кустом.

Другі стаяў у крытым бярвеннямі акопе ля сцяны бліжэйшай хаты.

У левай мазанцы на матрацах, раскладзеных на зямлі, ляжалі два нашых хлопцы. А астатнія байцы і камандзіры (“Брэст”, “Пацук”, украінскі афіцэр, “Атам”, “Аўгуст” і іншыя), чалавек 8, сядзелі ў вялікім акопе за сцяной гэтай мазанкі. Акоп больш нагадваў варонку ад ракеты па сваей форме і глыбіні.

Мы спусціліся ў акоп і размясціліся ў ім. Абмяркоўвалі як выкурыць рускіх з другой паловы сяла.

Мінаметны абстрэл з боку рускіх не спыняўся. У нас былі трафейныя рацыі. Па іх мы чулі перагаворы ворага. Тыя рускія, што засталіся ў Лазавым, запрошвалі ў сваіх падмогу. Ім у адказ не казалі ні да, ні не.

Мы чулі запыты на артылерыйскі агонь па нашаму квадрату “УЖ55”. Чулі пра “каробачкі”, якія выдвінуліся да Лазавога. Пра “ластаўкі” (ці то верталеты, ці то самалеты – и тое и тое ўдзельнічала ў баі. Але я іх ні разу не пабачыў – толькі гук палета самалета і стрэлы).

Самы распаўсюджаны від снарадаў – гэта міны, што ўзрываліся ў паветры. Па гуку я ужо разумеў куды ляціць міна і дзе, прыкладна, яна разарвецца.