Тым ці іншым чынам на вайне ва Ўкраіне мне даводзілася чуць перамовы па рацыі як паміж украінскімі жаўнерамі, так і паміж рускімі.
“Звычайны радыеэфір у ваенны час” – так думаў я, покуль не пачуў як стасуюцца паміж сабой “вагнераўцы”.
Кадравыя расейскія жаўнеры падчас карэктыроўкі “агню” па нам у Лазавым стасаваліся адэкватна. Слых не рэзалі перамовы ў радыеэфіры.
Тое самае з перамовамі ўкраінскіх жаўнераў, якія таксама могуць праходзіць па-расейску.
Але калі я пачуў перамовы “вагнераўцаў”, чамусьці адразу зразумеў, што гэта яны.
Першая думка: “ШТО ЗА БЫДЛЯЦКІЯ АДНОСІНЫ ПАМІЖ ІМІ!?”
Такой непавагі да сваіх падначаленых я не чуў у радыеэфіры ніколі.
Мабыць, самога нелегітымнага Лукашэнку пераплюнулі калі ён разносіў сваіх старшыняў калгасаў за немытых кароў:
“В общем все сказал, на х*й долаживать! Вы чё – еб*нутые на х*й!? Сука, вы че, поах*евали, бл*дь!? У вас, бл*дь!”
І гэта толькі малая частка, якая адлюстроўвае атмасферу, што пануе ў шэрагах “вызваліцеляў” ва Ўкраіне.