Частка 1
ВЯСКОВЫ БЕЛАРУСКІ ХЛОПЕЦ, ЯКІ РАЗМАЎЛЯЕ НА ТРАСЯНЦЫ
2017-ы год, я за рулем на поўнач ад Менску.
На дарозе “галасуе” хлопец 17-ці гадоў (на выгляд, з-за барады, старэйшы). Ен ехаў з заняткаў у прафесійна-тэхнічнай навучальнай установе дадому – у суседнюю веску дзесьці пад Маладзечна.
Пажартавалі наконт узроста – я даваў яму 23 гады. І мяне вельмі здзівіла, што яму 17. Тады я, ведаючы, што ен абавязкова памыліцца, запытаўся колькі ен дасць мне гадоў. Той даў 25) Хаця мне было 33. Далей закранулі моўную тэму.
– Вы, мабыць, рускі? – запытаў мяне хлопец на сочнай такой трасянцы.
– З чаго ты ўзяў? – запытаў я ў адказ.
– У вас очэнь чыстае рускае вымаўленне – адказаў мне хлопец.
– Я беларус. – адказаў я па-беларуску. Нарадзіўся і вырас у горадзе Баранавічы. Лічу беларускую мову роднай, але размаўляю на расейскай.
Хлопец на трасянцы заявіў, што ен вельмі добра валодае і размаўляе па-беларуску. Мяне гэта вельмі здзівіла, бо тая мова зусім не была беларускай – трасянка ў яе чыстым праяўленні. Сказаў, што цікавіцца гісторыяй.
Я яму адказаў, што таксама цікаўлюся гісторыяй. У гэты момант мы праязджалі міма нейкага помніка бойкі другой сусветнай вайны. Я запытаў падрабязнасьці аб той падзеі ў хлопца. Бо ен жыў недзе ў гэтай мясцовасьці. Але той нічога не змог расказаць. Я яму распавеў пра бой у Дамашэвічах 27 чэрвеня 1941-га года.
“Вось такі вось носьбіт беларускай мовы і гісторыі( Быццам “тутэйшы” з сярэдзіны 19 стагоддзя”, – так падумаў тады я.
Але лепш трасянка, чым мова акупанта. Галоўнае толькі разумець свой узровень беларускай мовы, не цурацца яго і ўдасканальваць штодзённай практыкай.
Па-ангельску таксама мы не спачатку размаўляем без памылак.
Ідзем далей.