МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ
Частка 8
ВЫКЛАДЧЫЦА ЎКРАІНСКІХ ВАЙСКОВЫХ КУРСАЎ
17 студзеня 2023-га, Кіеў. Курсы картаграфіі.
Нас 7 беларусаў сярод 25-30 жаўнераў ЗСУ.
Як мне падалося, выкладчыкі курсу не адразу ведалі, што мы беларусы.
Мая беларуская мова дала ім інфармацыю пра гэта.
Да нас падыйшла выкладчыца і запытала ў мяне:
– Можа вам трэба перакладаць на расейскую?
Я паказаў рукой “клас” і адказаў, што “Не, дзякуй! Мы ўсе разумеем.”
Насамрэч.
Украінцы разумеюць беларускую мову, нават калі не могуць на ей размаўляць!
Беларусы разумеюць украінскую мову нават калі не могуць на ей размаўляць!
І толькі гора-“браты” – расейскія акупанты пакутуюць ад таго, што не разумеюць ані “братэрскай” беларускай мовы, ані “братэрскай” украінскай мовы).
За ўвесь курс толькі два словы я шукаў у слоўніку: “джерело” – “крыніца”, ды “равлік” – “слімак”.
І гэта добра.
Мова – гэта зброя, якая абараняе нацыю ад знікнення!
Ідзем далей.