МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІЧастка 11КАНСУЛЬТАНТ КРАМЫ Ў КІЕВЕ21-га студзеня 2023-га, цэнтр Кіева.Я прыходжу ў к…

МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ

Частка 11

КАНСУЛЬТАНТ КРАМЫ Ў КІЕВЕ

21-га студзеня 2023-га, цэнтр Кіева.

Я прыходжу ў краму, дзе некалькі дзен таму набыў Pocketbook. Вай-фай якога ану ніяк не хацеў спалучацца з раздачай вай-фая з майго тэлефона – “Жыве Беларусь!” (у рэшце рэшт высвятлілася, што Pocketbook падлучаецца толькі да вай-фая з назвамі, якія ен успрымае. Пажадана – лацінкай пісанымі).

– Добры дзень! З кім я магу паразмаўляць наконт рэчы, купленай у вас пару дзен таму? – запытаў я ў хлопца-кансультанта.

– Што вы гаворыце?

Я ўжо добра ведаю, што украінскамоўныя ўкраінцы добра разумеюць беларускую мову. Хіба што яны могуць не адразу зразумець на якой “гаворцы” ідзе размова. Таму ў мяне падымаецца хвалля абурэння. Я паўтараю свае пытанне па-беларуску і пасля кажу:

– Я магу перайсьці на расейскую мову, але не вельмі хачу яе ўжываць!

– Усе добра, я вас разумею – адказвае хлопец і больш пытанняў па выкарыстанню мною беларускай мовы і яе разумення не ўзнікае. Не з ім, не з тэхнічным экспертам).

Пасля шматлікіх маніпуляцый тэхнічнага эксперта з маім тэлефонам, я выказаў здагадку перайменаваць свой “вай-фай” на “Жыве” і… усе запрацавала

Ідзем далей.