* Калі скончылася паліва *Частка 127 красавіка 2023-га. Я па асабістай справе еду ў Краматорск на рэ…

* Калі скончылася паліва *
Частка 1

27 красавіка 2023-га. Я па асабістай справе еду ў Краматорск на рэанемабіле нашых медыкаў.

Шлях неблізкі і яя адносна ўтульна – наколькі дазвалялі загружаныя рэчы, ўлёгся на здымных насілках.

Заснуць так і не атрымалася – дарога да Краматорску была ўся ў калдобінах.

Каля 23 гадзін, недзе ў 90 кіламетрах ад Краматорска ў нас скончылася паліва. Як гэта адбылося? Не пытайце – мне і самому цікава было б ведаць
– Якое нам трэба паліва? – запытаў я ў парамедыка?
– Бензін, – адказаў той.

Бензін не вельмі распаўсюджаны від паліва на вайне. Звычайна нашы аўтамабілі на салярцы.

Да бліжэйшай запраўкі было 8 км. Таму мы спынілі першы аўтамабіль. За рулём быў вайсковец. Бензіна ў яго не было – толькі бачонак з саляркай.

– Вы можаце падвезці мяне на бліжэйшую запраўку? – задаў пытанне я.
Вайсковец пагадзіўся.

– Білорус? – запытаўся ён па дарозе, пачуўшы маю беларускую мову.
– Так, – адказаў я яму.

Я расказаў чаму перайшоў на беларускую мову ў штодзённым жыцці. Вайсковец сказаў, што таксама цалкам перайшоў на ўкраінскую пасля расейскай агрэсіі ў 2014-м. А да таго ён быў рускамоўны.

Недзе ў баку Краматорска палыхнула зарава.
– Прыгожа, калі б гэта не былі разрывы, – заўважыў я.
– Це гроза, – як аказалася потым, меў рацыю вайсковы. – До лінії фронту звідси далеко – тут буде видно тільки якщо ядеркой орки вдарять.

Запраўка аказалася маленькая – без крамы, дзе я меў намер набыць каністру (яе таксама не аказалася ў рэанемабілі).

Вайсковец даў мне пусты 5-цілітровік ад вады і я заправіў 5 літраў бензіна. Падзякаваў і ўжо збіраўся ісьці да дарогі, каб злавіць папутку ў адваротным напрамку. Але вайсковец сам прапанаваў падвезьці мяне да рэанемабіля.

Па дарозе назад пазнаёміліся. Мужчыну звалі Женя, пазыўны “Борзы”. Мы абмяняліся шэўронамі, якія паздымалі прама са сваіх рукавоў.

(На фота: шэўрон “Борзага” і “Куся”)