КРЫНІЦА
Вывучаем матчыну мову разам
Непадалёку ад крыніцы адпачывала сям’я з трыма дзеткамі. Побач стаяла іхняя машына.
– Бажаю здоров’я! – павітаўся са мною хударлявы незнаёмы мужчына сярэдняга ўзросту – бацька сямейства.
– Дзякуй! Узаемна, – адказаў я.
Мужчына пабег даганяць свайго сына, што бегаў па лясной сцяжынцы, і апынуўся непадалёку ад мяне.
– Служиш? – запытаў ён, адлепваючы ад падашвы нейкую прычапіўшуюся клейкую ленту.
– Так, – адказаў я.
– А звідки?
– З-пад Бахмуту, – адказаў я.
– Ні, яка бригада?
– Замежны легіён.
– А мене списали. Теж під Бахмутом був. У ***-й бригаді, – распавёў мужчына прывязна. – Уламки діставали звідси, звідси. Кульове в руку та кантузії, – паказваў ён на сябе праз адзенне месцы параненняў на абодвух нагах і руцэ.
– Зараз ось із дітьми – у мене їх троє, – працягнуў ён далей. – Я одразу думав йти чи не йти. За батьківщину, націю і таке інше… Але я для себе пішов. Щоб перед собою соромно не було, що не пішов… А зараз усе, списаний… А мацакі в тренажерках у Києві сидять.
– Так заўсёды – хто больш грудзі выпячвае першым у кусты хаваецца, – заўважыў я назіранні з асабістага досведу. – Вы свой унёсак ужо зрабілі. Калі з кожнага па крысе – будзе перамога!
Мы абняліся, пажадалі адзін аднаму здароўя і разышліся. Можа назаўжды.
– О пів на п’яту вечора на хрещатику буде прощання з нашими загиблими. Якщо вийде – приходь, – пачуў я наўздагонку.