*Бой пад Гуляй Поле. Зноў акопы* (аповед 7)
Частка 1
Наступным этапам падрыхтоўкі да бою стала рыцце адзіночных акопаў. Перыядычна над намі стаў лятаць дрон. Мы не ведалі чый ен. Таму паводзілі сябе так, як нас вучылі і падказвала логіка – хаваліся пад “зяленку”.
У 13:05 мы падрыхтавалі канчатковую пазіцыю для Мілана. Ен трывала стаяў на сваіх апорах. Замаскіраваўшы Мілан, мы, каторы раз мокрыя ад поту, пачалі капаць сабе адзіночныя акопы.
Перад гэтым – канчаткова пазразалі галінкі дрэў і кусты, што маглі б замінаць палету ракеты. Рабілі гэта асцярожна, перапаўзаючы па адкрытай мясцовасьці, каб не быць дачасна заўважанымі ворагам.
У 15:00 я скончыў копку свайго акопа. Ен быў адносна неглыбокі, але глыбейшы, чым у Б(рагі) і К(арнэта). І дазваляў легчы ў поўны рост так, каб знаходзіцца ніжэй узроўня зямлі.
Акоп быў з дзвюмя амбразурамі – адна была ў бок дарогі, другая – на 120 градусаў правее – у бок лесапаласы, што пачыналася метрах у 100 ад нас. Яна ішла перпендыкулярна і там маглі нечакана з’явіцца рускія (так потым і здарылася).
У 15:15 мы былі цалкам гатовыя да засады.
– Надо все-таки обрезать эту ветку, мешает- сказаў К(арнэт), заўважыўшы апошнюю галінку, якая магла замінаць стрэлу.
Б(рага) падняўся з зямлі. Дастаў садовыя нажніцы і зрэзаў яе.
Хтосьці, ці то К(арнэт), ці то Б(рага), дастаў чорны маркер і напісаў ім на ўжо зараджанай ракеце Мілана “За Пашу” (Волата).
У 15:30 павінна была пачаць працаваць наша артылерыя па рускім пазіцыям і ў 16:00 нашыя хлопцы павінны былі пачынаць штурм пазіцый ворага, што знаходзіліся на суседнім ад нас полі.