*Бой пад Гуляй Поле. БМП* (аповед 12)
Сонца схілялася да гарызонту. Яго апошнія яскравыя і жаўцютка-жаўцюткія прамяні гралі на нашых тварах, зброі і лісцях. Цені падалі так, што прафесійны мастак, альбо фатограф захацеў бы захаваць моманты таго бою з адначасовай прыгажосцю навакольнай прыроды. Нават негледзячы на небяспеку быць параненым альбо забітым.
Раптам за сумежнай пасадкай з рускімі пачуўся роў рухавіка. Гэта была расейская бронетэхніка. Магчыма БМП.
К(арнэт) схапіў АТ-шку і падбег да маей пазіцыі. Ен паклаў рацыю і свой аўтамат на зямлю і пачаў рыхтаваць гранатамет да стральбы – сарваў чаку, стоячы на каленях, раскрыў прыцэльныя планкі і ручку для ўтрымання.
– Готовьте АТ-шку! – пачуўся крык Ваўкалака. – АТ-шка – падстра-аховка!
– Го-отовлю АТ-шку! – адказаў яму К(арнэт) пад гукі працуючага рухавіка расейскай бронетэхнікі, якія перамяжоўваліся з сухімі аўтаматнымі стрэламі. – Передай Мышу, что техника на нас выходит!
– Справа в посадке слышу гул техники! – даляцелі да нас словы Ваўкалака, якія ен перадаваў Мышу па рацыі.
– А сейчас надо реально аккуратно! – сказаў К(арнэт), падняўшыся і направіўшыся ў бок рускіх. – Смотри, чтобы тебя струей не задело, – папярэдзіў ен мяне.
Р(оў) з пяцеркі Ваўкалака ляжаў з аўтаматам на гатове метрах у 10 ад нас ў бок рускіх.
– Не спеши. Он за посадкой. – сказаў ен К(арнэту).
Я застаўся адзін на сваей пазіцыі. Побач са мной ляжала рацыя К(арнэта) і ягоны аўтамат. На суседнім полі не сціхалі гукі бою. Там час ад часу разрываліся снарады. Прама перад маімі вачыма на чорнай як смоль зямлі ўперамешку з травой, галінкамі і лісцем ляжалі адстраляныя мною гільзы.
К(арнэт) знаходзіўся каля Р(ова) і па гуку сачыў за перамяшчэннем рускай брані. Ен чакаў магчымасьці адпрацаваць па ей, калі яна выйдзе ў зону нашай прамой бачнасьці.
Гук рухавіка пачаў аддаляцца і хутка зусім знік.
У 18:03 па суседняму полю, дзе штурм ішоў да заканчэння, адпрацаваў расейскі самалет.