Марш годнасьці ў Вільні 09.08.2023-га.
Зварот байца батальена “Волат” палка Кастуся Каліноўскага Аляксандра “Кусь” Клачко да беларусаў:
“Я скажу тое, што я адчуваю, што я бачу. Я заклікаю беларусаў да дзеяння гэтымі словамі сваімі.
Я бачу, што сення многім беларусам пачынае здавацца, што мэта, наша мэта, – Вольная Беларусь – недасяжная. Амаль тры гады пасля падзей 9 жніўня 2020-га прымусілі больш слабых духам скласьці рукі, хтосьці зламаўся і расчараваўся пад ціскам бытавых складанасьцяў эміграцыі і жыцця пад акупацыяй рэжыма Лукашэнкі і Масквы.
Усе часцей я чую, што Беларусь мы згубілі. Што вайна з Расейскай імперыяй ва Ўкраіне – “Не наша вайна”, а ў свой бок і бок беларускіх добраахвотнікаў слова “наемнікі”. І гэтыя словы гучаць ад беларусаў Літвы!
Гэтых людзей адзінкі, але яны, чамусьці, есьць. І ўражваюць менавіта не гэтыя людзі, а маўчанне іншых беларусаў, якія пры гэтым прысутнічаюць. Чуюць гэтыя словы, але ніяк на іх не рэагуюць.
Замест моцнага тыла тыя, хто змагаюцца, не толькі ва Ўкраіне, але і на ўсіх франтах нашай барацьбы за незалежную Беларусь, многія з нас бачаць пустату і адсутнасьць падтрымкі. У большай ступені нам застаецца разлічваць толькі на сябе саміх і тую адносна невялікую колькасьць беларусаў, якія праз тры гады знаходзяць у сабе моц змагацца і ісьці да сваей мэты, насуперак абставін.
Больш таго, я бачу, што стаўленне да ўсіх беларусаў з боку іншых краін становіцца ўсе горш і горш. І я бачу віной таму нашу памяркоўнасьць і інфантыльнасьць…” (працяг)