Частка 7. Бі сваіх, каб чужыя баяліся?Я пайшоў прагуляцца. Набраў “Ваяру” – хацелася з кімсьці падзя…

Частка 7. Бі сваіх, каб чужыя баяліся?

Я пайшоў прагуляцца. Набраў “Ваяру” – хацелася з кімсьці падзяліцца адбыўшыміся непрыемнымі падзеямі. Калі я вярнуўся – аўтобус быў пусты і ў гатэлі цішыня. Пакоі зачынены. Толькі ў адным я застаў трох хлопцаў. Адзін спіць. “Ваўкалака”, кажуць, няма. Я падняўся наверх – “Рокаш” сядзіць у агульнай залі. Паразмаўлялі з ім – кажа “Ваўкалак” і некалькі хлопцаў прынцыпова дзесьці шатаюцца па вуліцы і не будуць спаць у гатэлі.

Да нас падыйшоў капелан украінскі. Высветлілася, што “Ваўкалак” па дарозе ў Карпаты падраўся з “Ляшчом” і аднаму з сваіх хлопцаў-штурмавікоў зламаў сківіцу толькі за тое, што той на прыпынку выпадкова яго штурхнуў.
Украінскі капелан быў непрыемна ўражаны паводзінамі “Ваўкалака”. Кажа: быў бы не так далека гатэль – вызваў бы сваіх вайсковых знаёмых – размова з нашымі хлопцамі была б іншай. Я кажу, што ў такой сітуацыі я быў бы на баку хлопцаў нашых.

Халера ведае чым яшчэ гэта ноч скончыцца. Заўтра як будзе. Палова хлопцаў, мабыць, з’едзе.

Уражаньне ў украінцаў – кепскае. Побач гатэль з семьямі… Трэба запісаць гэту гісторыю. Мо праз гадоў некалькі выкладу. Зараз, зразумела, не трэба.
А я ўсе думаў – чаго гэта так мяне трымае ва Ўкраіне – вось для гэтага. Навошта і да чаго гэта прывядзе – халера яго ведае.

Частка 6. “Кусь, ты з імі ніколі не трапіш у Беларусь”. П’яны “Нёман” з кімсьці з хлопцаў выясняў ці то адносіны, ці то так стасаваўся: “Хачу біцца! Зараз удару цябе ў бораду”, – казаў. Той хлопец падставіў твар і кажа: “Бі”. Я выйшаў на вуліцу. “Ваўкалак”…