Частка 8. “На фронт ідзі!”Заснуў я ў 6. Раніца пачалася ў 8. Недзе ў калідоры за дзвярыма голас “Ваў…

Частка 8. “На фронт ідзі!”

Заснуў я ў 6. Раніца пачалася ў 8. Недзе ў калідоры за дзвярыма голас “Ваўкалака”:
“Ты што тут робіш?”
“Служу”
Гук нейкай вазні ці ўдара ў грудзі:
“На фронт ідзі служыць!”

А потым на вуліцы:
“Я пакажу як дапрашывать моіх бойцов!”

Потым я выходжу праз нейкі час са свайго пакоя. Украінскі капелан размаўляе з “Ваўкалакам” і некалькі хлопцаў стаіць побач.

“Ваўкалак”, убачыўшы мяне:
“Вось яшчэ адзін штабны пайшоў. Тык-токі для палка здымае, што Беларусь збіраецца вызваліць. На фронт ідзі!”

Я прыхерэў.
Апраўдвацца не стаў. Больш ёмкае, чым:
“Не п*здзі!” – адказаць не змог. І дабавіў: “Не п*здзі пра тое, чаго няма!” “Ваўкалак” нешта агрызнуўся ў адказ, але ў бойку ні ён ні я не палезлі. На гэтым скончылася.

Пасля такога (мяне ўчора абвінаваціў без падставы ў здрадзе – я падыйшоў сказаў добрыя словы – сеньня ён зноў мяне абразіў на роўным месцы) я нават не разумею аб чым з ім у бліжэйшы час размаўляць.

Частка 7. Бі сваіх, каб чужыя баяліся? Я пайшоў прагуляцца. Набраў “Ваяру” – хацелася з кімсьці падзяліцца адбыўшыміся непрыемнымі падзеямі. Калі я вярнуўся – аўтобус быў пусты і ў гатэлі цішыня. Пакоі зачынены. Толькі ў адным я застаў трох хлопцаў. Адзін…