Частка 9. Які лёс чакае “Ваўкалака”?Той восеньню 2023-га, мне стала відавочна тое, што “Бора” зразум…
Частка 9. Які лёс чакае “Ваўкалака”?
Той восеньню 2023-га, мне стала відавочна тое, што “Бора” зразумеў за паўгады да гэтага: “Ваўкалаку” патрэбна псіхіатрычная дапамога. Тыя выпрабаваньні, якія ён прайшоў на вайне, тыя страты хлопцаў, якія даверыліся ягонаму камандаваньню і загінулі, надламалі яго псіхіку. Але пакуль ён сам не зразумее гэта – ніхто і нішто яму не дапаможа.На той момант я ўсё яшчэ шчыра лічыў “Ваўкалака” чалавекам з моцнымі беларускімі нацыяныльнымі каштоўнасьцямі, смелага штурмавіка, які заслугоўвае дзяржаўнай узнагароды Украіны. Але пры гэтым задумаўся: а што будзе з ім, калі ён па той ці іншай прычыне вымушаны будзе вярнуцца ў мірнае жыцьцё? Можа ён сап’ецца альбо памрэ ад перадоза? Будзе бамжаваць ці заб’е каго, вырашыўшы, што той “здраднік, якога трэба расстраляць?” І, ведаеце, я прыйшоў да цынічнай высновы: “мо лепшым лёсам для “Ваўкалака” было б загінуць у баі і застацца для большасьці беларусаў героем?”
Апошнім часам я спадзяваўся, што можа Паўла Севярынца зможа пачуць “Ваўкалак” (я ведаю, што “Ваўкалак” захапляўся ім). Але цуда не адбылося.
Ваўкалак са мной не размаўляў з таго часу.
Праз 2,5 гады на пахаваньні “Дзіра” ён не знайшоў нічога лепшага, як паносіць цяперашні полк Каліноўскага. За вочы негатыўна выказвацца ў мой бок без аргументаў альбо як і тады, восеньню 2023, безпадстаўна абвінавачваць мяне і асацыяваць мяне з тымі людзьмі з якімі я маю розныя каштоўнасьці, бачаньне і падыходы. Адмаўляць мне ў статусе ветэрана (“Ваўкалак” тваю дупу ў Бахмуце “Кусь” прыкрываў разам з “Дзірам”);
– альбо заклікаць “Куся” вярнуцца на фронт з хваробай якая не дазваляе Украіне прыняць мяне на кантракт (а калі і “дамовіцца” то праз месяц-два ва ўмовах фронта мяне чакае далейшая актыўная страта нырак). Ты думаеш я б не вярнуўся?Месяц таму на пахаваньні “Дзіра” я пабачыў, што “Ваўкалак” не змяніўся ў лепшы бок. Дэструктыў у бок “Жэрара” з яго боку толькі ўзмацніў уражаньне і разуменьне дэградацыі калісьці слаўнага ваяра “Ваўкалака”.
“Ваўкалак” добра ўмее толькі руйнаваць і крытыкаваць (часам гэта крытыка бывае справядлівай, але яна заўсёды накіравана на руйнаваньне).
Што я б сказаў “Ваўкалаку”, калі б той змог сапраўды пачуць мяне? “”Ваўкалак” вярніся з вайны, зрабі перапынак, звярніся да кваліфікаванага псіхіатра і прайдзі курс рэабілітацыі. Інакш нават твае блізкія пабрацімы з часам адвярнуцца ад цябе.”
Наконт абраз у мой бок. Буду ва Украіне і ты здолееш сустрэцца са мной без сваёй світы – паўтары мне іх у твар (я ніколі не супраць бойкі. Бывае, што толькі так і прыходзіць узаемаразуменьне). Не будзь “базарнай бабай” плявузгаючы пра мяне паміж тымі, хто баіцца табе слова ўпоперак сказаць, альбо ў ютубе.
І апошняе: я не з Латушкай, я не з Каардынацыйнай радай (гэта інструмент, якім карыстаюцца нават самыя мае заўзятыя апаненты), я не з ОСЦ. Тое, што я не паліваю брудам усіх налева і направа не азначае, што я падзяляю іх кожны крок. Я проста не бачу, што гэта наблізаць нашае вяртаньне вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь.