Частка 5. “Я цябе застралю!”Прыехаў аўтобус з нашымі хлопцамі. Большай часткай – з “Волата”. Шмат на…
Частка 5. “Я цябе застралю!”Прыехаў аўтобус з нашымі хлопцамі. Большай часткай – з “Волата”. Шмат нашых штурмавікоў. Усяго 23 чалавекі. За стырном – Заўхоз.
Прыехалі а восьмай гадзіне вечара, 2-га лістапада 2023.
Я выйшаў сустракаць іх. Каля аўтобуса ўжо быў “Рокаш” і “Капелан”.
Здароўкаючыся з “Ваўкалакам”, я пачуў: “Кусь, ты са штабнымі трэшся?”
Я жартам адказаў: “Ну так”.
“Ваўкалак” не чакаў убачыць “Рокаша” і “Капелана”. І пачаў прад’яўляць “Рокашу” за штаб ПКК, які “крадзе грошы”. Адзін раз штурхнуў “Рокаша” у грудзі. Добра выпіўшы “Неман” стрымліваў “Ваўкалака”. Па “Ваўкалаку” не было бачна, што ён п’яны. Але ўзбуджаны моцна.
Далей заходзілі ўнутр гатэля (ці лепш сказаць хостэла). Ежа была прыгатавана дзвюма цудоўнымі бабулькамі. Я казаў хлопцам пакідаць рэчы пры ўваходзе і праходзіць вячэраць.
Калі заходзіў “Ваўкалак”, то той зноў нешта кінуў мне негатыўнае. Я адказаў, што запрашаю яго павячэраць, чаго ен так рэагуе.
Я сеў снедаць разам з “Мяў”, яшчэ адным хлопцам і “Дантэсам”.
З-за адчыненых дзвярэй часам даносіліся павышаныя галасы і нейкі шум.
У пэўны момант зайшоў “Рокаш” з просьбай да прысутных у сталоўцы паразмаўляць з “Ваўкалакам”. Каб той не пачынаў прамую трансляцыю на тэлефоне і “не паліў твар “Капелана” і іншых”.
“Мяў” выйшаў да “Ваўкалака” (ен быў у ягонай “пяцерцы” штурмавікоў). Я скончыў вячэру і падняўся наверх.
Асноўныя падзеі развярнуліся на другім паверсе.
“Ваўкалак” зноў прад’яўляў то “Рокашу”, то “Капелану” за “Ваніша” і “Міколу”.
“”Ваніш” і “Мікола” толькі і цікавіліся з радасьцю, калі мяне параніла – “Ваўкалак 200 ці 300?”. Толькі і чакаюць калі мяне заб’юць!… На фронт паехалі! Чаго ў тылу сядзіце!? – казаў “Ваўкалак” “Рокашу”. – “Піярыцеся на нашай крыві!”
“Неман” ужо таксама рваўся ў бойку. Хтосьці з хлопцаў то стрымліваў “Ваўкалака”, то станавіўся між ім і апанентамі.
Я не ўмешваўся, але знаходзіўся побач. На выпадак, калі трэба будзе стрымліваць бойку паміж “Ваўкалакам” і “Рокашам”.
Хтосьці з хлопцаў казаў “Неману” супакоіцца, бо тут есьць дзеці.
У нейкі момант “Ваўкалак” выдаў мне: “Кусь, ты здраднік!”
Чырвоная пеляна засланіла мне вочы. Я слаба памятаю падрабязнасьці і дакладныя словы, сказаныя ў гэты момант часу (так заўседы ў гострыя моманты – апошні раз такое было пры маім затрыманіні 08.11.2020-га ў Баранавічах, да гэтага – у драках).
– Я цябе застралю! – крыкнуў мне Ваўкалак.
– Застралі! – наступіўся на яго я.Не памятаю дакладна ці пачалася драка ў гэты момант, ці потым.
У канфлікт уступіў “Неман”. Сказаў, што ўдарыць мяне.“Паспрабуй”, – адказаў я і ўдарыў яго нагой ў раёне бядра.
Пачаўся махач. Я і супраць мяне “Ваўкалак” і п’яны “Нёман”.
У нейкі момант ад штуршка я прыткнуўся да сцяны і, заблытаўшысь у сваіх жа нагах, упаў на пол. Узняўся пад махамі кулакоў “Ваўкалака” і “Немана”, адказваючы ім.
Нас спрабавалі разнімаць. Скончылася сцэнай, калі “Нёман” цягнуў маю вайсковую зяленую майку, што была пад фліскай і яна трышчэла па швам.
Хтосьці трымаў яго, хтосьці мяне.
“Пусьціў майку!” – крыкнуў я яму і на гэтым скончылася гэта непрыемная падзея.
Крыві ні ў каго не было. Мая майка была надарвана. З большага нічога не балела. Толькі недзе ля левага вуха я разумеў, што адчуваўся след ад скальзяшчага ўдара Ваўкалака. Ды праз гадзіны дзве адчуў невялікі боль на спіне справа трохі вышэй нырак – мабыць чыйсьці кулак патрапіў туды.