“Кусь лох” альбо дэградацыя ВаўкалакаЧастка 1. Ваўкалак вачыма тылавых.Травень 2023. Некалькі тыдняў…
18.04.2026Клачко Аляксандр Кусь

“Кусь лох” альбо дэградацыя Ваўкалака
Частка 1. Ваўкалак вачыма тылавых.
Травень 2023. Некалькі тыдняў таму я быў на сваім апошнім перад камісаваньнем баявым. Кусь, Воскар, Ваяр, Дзір, Бача – жылі ў кінутым доміку ў вёсцы Мінькіўка, што ў 12 км ад Бахмута ў бок Славянска. Пазіцыя СПГ-9 – 1,5 км ад месца дыслакацыі. Да ворага – 3 км.
Але зараз я еду ў машыне ў Кіеўскі Інстытут Нефралогіі з нашым парамедыкам “Борай”. Кроў ў маёй мачы і вельмі кепскія аналізы патрабуюць неадкладнага медычнага даследаваньня.
Па дарозе “Бора” распавёў мне, што на днях “Ваўкалак” заявіўся ў штаб Палка Каліноўскага і нарабіў там рову. Паводзіў сябе як псіхічна нездаровы чалавек. “Бора” распавядаў пра гэта без нейкага там жаданьня прынізіць Ваўкалака. Наадварот, было бачна, што яму была вельмі непрыемна тая сітуацыя, яна напужала яго і пры гэтым яму было шкада Ваўкалака.
Я выслухаў гэту навіну са звычайнай чалавечай цікаўнасьцю – накшталт “А што “Ваніш”? Як паводзіў сябе?”. Я не зусім падзяляў метады “Ваўкалака”, але да “Ваніша” асаблівай любові не пітаў яшчэ з часоў “Брэста”. Унутрана пасміхнуўся наконт такога блізкага ўспрыняцьця “Борай” да сэрца гэтай сітуацыі і падумаў: “чаму тылавыя так гіпертрафіравана ўспрымаюць франтавікоў? Дзіўныя яны нейкія.” (Дарэчы, хачу падзякаваць “Боры” за супровад у маёй барацьбе з хваробай і з некампетэнтным вайсковым лекарам і медычнай бюракратыяй).
У траўні 2023 я яшчэ не лічыў “Ваўкалака” чалавекам, які патрабуе псіхіатрычнай дапамогі.