Відэазварот Аляксандра “Кусь” Клачко перад праглядам фільма Аляксея Палуяна “Кураж” пра падзеі 2020-…

Відэазварот Аляксандра “Кусь” Клачко перад праглядам фільма Аляксея Палуяна “Кураж” пра падзеі 2020-га года ў Беларусі. Варшава, 18.08.2023-га года.

“Добры дзень сапраўдныя беларусы і ўсе тыя, хто нас падтрымлівае ў нашай барацьбе за волю.

Перад праглядам фільму “Кураж” я хачу звярнуцца да вас з наступнымі словамі:

Падзеі 2020-га года назаўседы будуць упісаны ў гісторыю нашай краіны. Гісторыю барацьбы за волю. Гэта недзе трагічныя, недзе гераічныя, недзе натхняльныя падзеі.

Я лічу, што калі б мы перамаглі ў 2020-м годзе, мы не ацанілі б гэту перамогу і да ўлады прыйшло бы шмат людзей выпадковых. Шмат людзей, якія б аказаліся не тымі за каго сябе выдавалі.

З аднаго боку тое, што мы не перамаглі, у будучыні гэтыя вось цягаты барацьбы дадуць магчымасьць больш цаніць тое, што мы здабудзем. Тую волю, якую мы здабудзем.

Я быў удзельнікам і прыхільнікам мірнага пратэсту ў 2020-м годзе. Аб гэтым я не шкадую.

І, ведаеце, я лічу, што як дзіце спачатку не пойдзе ў 9-ы клас, а ідзеў садочак, упершы клас, у другі і па-крысе ідзе да дзявятага-дзесятага-адзінаццатага класаў – так і мы, беларусы, не кожны дзень нам даводзіцца ўдзельнічаць у рэвалюцыйных падзеях і пратэстах.

Таму я лічу, я бачу, што з 2020-га года тыя з нас, хто не спыніўся, не зламаўся, не расчараваўся, хто ідзе далей – мы толькі закаляемся.

І калі б не падзеі 2020-га годы для мяне асабіста. Калі б не эміграцыя ўдалі ад дома – я б, мабыць, трапіўшы на вайну, не змог бы пераносіць усе гэтыя вось цягаты з якімі я сутыкаўся на вайне з той моцай з якой у мяне гэта атрымлівалася праз іх праходзіць – дзякуючы закалцы, якую я атрымаў у 2020-м годзе ў Беларусі ў тым ліку.

Таму – паспрабавалі мірным шляхам – нас не пачулі, не атрымалася – ідзем далей.

Я не ў коім разе не заклікаю ўсіх браць у рукі аўтамат. Барацьба бывае рознай. Вельмі рознай. Выкарыстанне мовы – гэта таксама зброя. Выкарыстанне медыя – гэта таксама зброя. Фільм “Кураж” – гэта прыклад. Прыклад барацьбы, прыклад зброі, прыклад змагання… (працяг далей)