*СПГ-9. Практыка ў Бахмуце пад кіраўніцтвам Г(ідры)*
(аповед 7)
Частка 5
Нашым палігонам для навучання стральбе з сапага стаў Бахмут.
Мішэнямі была жывая сіла расейскіх акупантаў і іхнія ўмацаванні.
Карэгаваў нас украінскі дроншчык.
28 снежня 2022-га мы адпрацоўвалі цэлі ў раене “пажаркі” (пажарнай частцы, занятай рускімі).
Першы стрэл, дакладна памятаю, быў з пералетам 70 метраў. Потым снарады клаліся больш дакладна.
Памятаю свае ўражанні першапачатковыя: непрыняцце стральбы з СПГ-9. Мне заўседы падабаўся “нуль”, а не вось гэта вось усе – 1,5-2 км ад лініі фронту. Але гэта прайшло з першымі вынікамі – эфектыўнасьць стральбы з сапага была вышэйшая чым знаходзіцца з аўтаматам на “нулі”. А калі параўноўваць з “Міланам” то тут важную ролю грала колькасьць цэляў – у адрозненні ад “Мілана” для сапага амаль заўседы былі цэлі. Толькі дроншыка нам падавай, ды летнае надвор’е для дрона.
У той дзень кожны з нас зрабіў як мінімум па аднаму стрэлу з сапага. Незважаючы на спецыялізацыю – ці ты зараджаючы, ці наводчык (які і павінен страляць), ці планшэтыст. Зрабілі, каб разумець прынцып і нюансы стральбы.
Свае разрывы мы не бачылі. Нас аддзяляла адлегласьць каля 3-4 км ад цэлі. Мы былі сляпымі. Нашымі вачыма быў дрошчык – карэгоўшчык агню.
Робячы свой першы стрэл з сапага, я пракрычаў: “Кусь за Беларусь! Пострэл!”
Гэта была першая і апошняя наша практыка пад кіраўніцтвам Г(ідры).
Наступны раз мы працавалі самастойна, прыкрываючы агнем штурм нашымі хлопцамі расейскіх пазіцый 31-га снежня 2022-га.
Як пра той дзень вельмі трапна скажа Ваяр: “Гэта самая горшая мая сустрэча Новага года”.