Дарога на вайнуАповед 11: Вырашальная ноч у ЯваравеГарадскі дом культуры Яварава ператварыўся ў цэнт…
28.11.2025Клачко Аляксандр Кусь

Дарога на вайну
Аповед 11: Вырашальная ноч у Явараве
Гарадскі дом культуры Яварава ператварыўся ў цэнтр гуманітарнай дапамогі. Адсюль адпраўлялі пакункі з ежай вайсковым і ўцекачам на ўкраіна-польскую мяжу.
Мне было цікава акунуцца ў атмасферу ўкраінскага горада, які рыхтаваўся і фактычна ўдзеліньчаў у працэсах, накіраваных на абарону Украіны ад расейскіх акупантаў. Мне важна было чуць, бачыць, разумець, назіраць за падзеямі знутры ў гэтым важным для будучыні рэгіёна моманце.
Таму я прыняў рашэньне застацца на адну ноч у Явараве. А на наступны дзень, калі нічога станоўча не зменіцца, павяртацца назад праз Польшчу.
Хрысьціна запрапанавала мне два варыянты: альбо застацца ночыць у ДК. Альбо пашукаць хто мяне зможа прыняць да сябе дадому. Па выніку я пазнаёміўся з 17-ці гадовым вельмі эрудаваным хлопцам з імём Петро. Ён мне спадабаўся – малады але правільна разважае, задае пытаньні пра Беларусь і пра Расею. Ягоны бацька служыў грэка-рымскім светаром і перадаў мне запрашэньне пераночыць у іхнім доме.
А пакуль я дапамагаў напаўняць аўтамабіль ежай на мяжу. Рук хапала. Было нават занадта. Таму ў хуткім часе я перайшоў у канцэртную залю.
У канцэртнай залі, на сцэне, плялі маскіравальную сетку для фронта.
Спачатку я падумаў, што ідзе падрыхтоўка дэкарацый да спектакля: жанчыны рознага ўзроста і падлеткі, кінуўшы сваю верхнюю вопратку на пустыя крэслы ў залі, плялі на сцэне маскіровачную сетку.
Яны – падлеткі і жанчыны плялі яе і спявалі ўкраінскія песні. Калі я далучыўся да іх і яны даведаліся, што я беларус, які едзе бараніць Кіеў, то яны, нават, праспявалі “Касіў Ясь канюшыну”.
Прыемна было чуць украінскую мову ад украінскіх падлеткаў. Я ж размаўляў з імі то па-расейску, то часта пераходзячы на беларускую. І яны нармальна ўспрымалі мяне, як беларуса. Нават калі гаворка тычылася крыўды ўкраінцаў на наш народ за атаку з нашай тэрыторыі.
Яны будуць плесьці сетку да самай раніцы – проста людзі будуць змяняцца.
Да вечара я валанцёрыў з імі. Пасля мне трэба было паспець да камяндантскай гадзіны, якая трывала з 22:00 да 6:00, да дому грэка-рымскага святара на начоўку.