Дарога на вайнуАповед 7: – А что вы тут делаете? – Приехал воевать. – За кого?Дамовіўся пакінуць рэч…
25.11.2025Клачко Аляксандр Кусь

Дарога на вайну
Аповед 7: – А что вы тут делаете? – Приехал воевать. – За кого?
Дамовіўся пакінуць рэчы на запраўцы і пайшоў у выведку – шукаць дзе можна набыць сім-картку каб можна было патэлефанаваць па тым двум нумарам, што мне даў украінскі афіцэр. Ды звязацца з украінскай амбасадай у Вільні са згоды якой я 14 гадзін таму выехаў сюды з Вільні. Мая новая мэта была беларуская рота ў Кіеве (зараз Полк Каліноўскага). Але патрапіць да яе без “паперы для блокпастоў” я не мог.
У гэты час прагучала паветраная трывога. Вучэбная. Львоўшчына гатавалася да абароны.
Ў 10 гадзін адчыніўся кіёск і я запытаўся ў даволі ветлівай на выгляд жанчыны-прадаўшчыцы аб набыцьці сім-карты “Кіеў стар”. Тады ў штодзённым жыцьці я яшчэ размаўляў па-расейску. Прычым многа ад каго чуў у Беларусі, а апошні раз яшчэ пачую ў чэрвені 2022 ў Лісічанску, што я, мабыць з Масквы – бо вельмі чыста размаўляю на гэтай мове.
Прадаўшчыца насцярожылася. Няведаю дакладна чыстая расейская мова, альбо мае тактычныя зялёныя батынкі “Lowa” і такога ж колеру штаны адыгралі сваю ролю. Але бачна было, што яна убачыла ва мне “не свайго”. Ды яшчэ сімку купляю. Запытала пашпарт. Я ведаў, што ва Ўкраіне сімкі прадаюцца без яго. Паказаў.
“Вы белорус? А что вы тут делаете?” – запытала яна ў мяне, пабачыўшы беларускі пашпарт.
“Приехал воевать”, – праўдзіва адказаў я.
“За каго!?” – не верыла аніводнаму майму слову яна.
Ведаеце, гэта быў мабыць адзіны момант у маім жыцьці, калі мне стала прыкра ад таго, што я беларус! Настолькі шчыра прадаўшчыца задала гэтае пытаньне: “за каго вы прыехалі ваяваць?”
Далей яна патэлефанавала свайму дырэктару і запытала што ёй рабіць. Сфатаграфавала маю новую сім-картку. Мой пашпарт. Папрасіла сфатаграфавацца з разгорнутым пашпартам каля твару. Навогул выявіла ўзорную грамадзянскую пільнасьць. Украінцы ў той час чакалі беларусаў-дыверсантаў на сваёй зямлі.
Замест пажаданьня добрага шляху яна мне сказала: “Вы думаете если что, то вас не найдут?”