Уначы, а палове на чацвёртую, прыехалі да кропкі збора за 3 кілометры ад пагранперахода Карчова-Крак…
12.11.2025Клачко Аляксандр Кусь

Уначы, а палове на чацвёртую, прыехалі да кропкі збора за 3 кілометры ад пагранперахода Карчова-Кракавец на польска-украінскай мяжы.
Гэта быў гатэль “Cykada”. Дакладней кафэшка на першым ягоным паверсе. Тут збіраліся замежныя добраахвотнікі з розных краін свету. Асабліва мне запомнілася група маладых нарвежцаў сярод якіх была сімпатычная дзяўчына невысокага росту. Не чакаў убачыць жанчыну сярод добраахвотнікаў.
Кіянін, які прыехаў са мной, трымаўся па-асобку. Габрэй-літовец быў сам-сабе на розуме – моўчкі пайшоў садзіцца ў аўтобус нікому не сказаўшы.
Апошнімі з’явілася група грузін сталага ўзросту. Знешне было падобна, што гэта не першая для іх вайна. Яны былі самыя спакойныя і грозныя на выгляд. Жартавалі як тыповыя грузіны з фільмаў. Адзін з іх з гумарам распавядаў пра прычыну затрымкі: у аднаго з іх у аэрапарту знайшлі выпадкова заваляўшыся патрон. Але на гэта закрылі вочы, даведаўшыся, што яны едуць бараніць Кіеў.
“Отвоюем Донбас и Крым, а потом Южную Абхазию и Осетию”, – паўжартліва-паўсур’езна сказаў адзін з іх.
У чатыры гадзіны раніцы ў наша кафэ зайшла сям’я ўкраінскіх уцекачоў з чатырма дзецьмі.
Я ўпершыню ўбачыў украінскіх уцекачоў: цэлымі сем’ямі яны спыняліся тут. Хтосьці кагосьці чакаў, хтосьці харчаваўся, хтосьці спыніўся на начоўку.
На паркоўцы ля гатэля стаяў турыстычны аўтобус з надпісам “International Legion” за лабавым шклом злева. Сярод ночы мы, 21 чалавек, селі ў яго і накіраваліся ў бок Украіны.
Сярод іх я быў адзіным беларусам.