Мы спыніліся на мяжы. Наперадзі за шлагбаўмам на нейтральнай паласе калыхалася мора ўцекачоў. Яны чакалі сваёй чаргі на афармленьне дакументаў у польскіх памежнікаў.
Польскія памежнікі і памежніцы прапускалі ўкраінцаў сем’ямі.
У акне аўтобуса з правага боку я ўбачыў як адна дзяўчынка, гадоў пяці, у гістэрыцы запракінула спіну назад так, што здавалася гэта немагчыма зрабіць незламаўшы хрыбет. Яна галасіла. Польская памежніца дапамагла ёйнай маці і ўзяла на рукі іншага яе дзіцёнка.
Габрэй, што ехаў з намі на вайну, закатаў рукавы, перацягнуў левую руку нейкай цясёмкай і пакрыў галаву платком. Пачаў маліцца. Гэта быў невядомы мне рэлігійны абрад.
У хуткім часе шлагбаум падняўся. Аўтобус крануўся з места і, быццам у жывое мора, заехаў у аграменную масу людзей. Уцекачоў было шмат. З рэчамі, дзецьмі. Яны як вада абцякалі аўтобус. Уражаньне было моцнае. Не вельмі прыгожае параўнаньне, але, за няйменьнем іншых прыкладаў, я прыгадаў фільмы пра зомбі ў якіх аўтамабіль заяджаў у натоўп зомбі.
На мае вочы навярнуліся слёзы. Я думаў, што гэта я такі ўразлівы. Але я ўбачыў побач з сабой невысокага сталага грузіна. Ён стаў у праходзе аўтобуса. У вачах яго яшчэ гадзіну назад, у польскім гатэлі, грала разважлівая посмішка. Зараз у ягоных вачах стаялі слёзы. Яны, як і ў мяне, не цяклі па шчакам. Проста блішчалі ў святле вулічных ліхтароў.
“Вот за это русских нужно убивать”, – сарвалася з губ грузіна.