Бача, сабраў мне “ссабойку”. Я перайшоў вясковую вуліцу. Патрэбны мне дом быў праз пару двароў.На ла…
12.08.2025Клачко Аляксандр Кусь

Бача, сабраў мне “ссабойку”. Я перайшоў вясковую вуліцу. Патрэбны мне дом быў праз пару двароў.
На лай сабакі выйшла гаспадыня. Жанчыне было каля 50 гадоў. Яна запрасіла мяне ў дом і паведаміла, што “Кнопачка” з’ехала дзень таму.
Я ўжо вырашыў, што прыйдзецца “прымушаць” Воскара альбо Ваяра пазіраваць вуснамі, але тут ў пакой зайшла 18-цігадовая дачка гаспадыні дома. Яна ідэальна падыходзіла на роль мадэлі.
Сабраўшыся і падбіраючы словы, я агучыў, што папулярызую беларускую мову праз “слова дня” і папрасіў дзяўчыну выступіць у ролі мадэлі.
На маё здзіўленьне, яны не палічылі заросшага барадатага беларускамоўнага мужыка ў вайсковай форме (то бок мяне) вар’ятам і пагадзіліся.
З дзяўчынай мы прайшлі ў квітнеючы сад за домам. Я зрабіў некалькі цудоўных фотаздымкаў, якія ілюстравалі слова дня “Вусны” і, задаволены, што атрымалася закрыць на сенья гэты гельштальт, я выклаў яго ў чатах.
P.s.: у той дзень мая Люба ўпершыню за два месяцы не перапосьціла маё слова дня (і больш ніколі гэтага не рабіла). Задала пытаньне накшталт: “Што за баба на фота?” і раскрытыкавала яго: “На фота не вусны, а зубы”.
Хлопцам з “Волата” фота прыйшлося да спадобы, а мне давялося тыдзень працаваць над адносінамі, каб памірыцца з Любай і патлумачыць, што з той дзяўчынай акрамя фота ў мяне нічога не было.