15 красавіка 2023-га, Данецкая вобласьць Украіны. Пасля перапынку ў працы нам даведзена задача знайс…

15 красавіка 2023-га, Данецкая вобласьць Украіны. Пасля перапынку ў працы нам даведзена задача знайсьці пазіцыю, а лепш дзве ў раёне вёсак Аляксандра-Шульцына і Ступачкі з улікам магчымасьці страляць цераз водны канал.

Канал знаходзіўся прыкладна ў 1,5 км за лініяй фронту. Нам скінулі сектар, які неабходна ўражваць агнём. Яму далі назву “Кляшчы” – па форме лініі фронту. Па Крапіве з Д(жонам), Ваяром і Г(урам) паглядзелі магчымыя прыдатныя месцы для пошука пазіцый…

На вуліцы ці то ішоў ці то вісеў у паветры мелкі дождж.

– Похолодало, – агучыў надвор’е Ваяр.
– Ужо некалькі дзён як, – адказаў я. Дождж, з рознай інтэнсіўнасьцю, ішоў трэці ці чацвёрты дзень запар.
– Сегодня холоднее, чем вчера.

Г(ур) прысцягнуў да пояса пісталет. Пачаў апранацца.
– Праз які час вы вернецеся, хлопцы? Калі вам ежу гатаваць? – запытаўся Бача.
– Гадзіны праз чатыры, – адказаў я.

– Ну что, собираемся, Кусь, – канстатаваў Ваяр, заходзячы ў комнату, дзе я пачаў апісваць падзеі сёньняшняга дня.

Выехалі на пікапе. Праехалі Канстанцінаўку. Самае дзіўнае, што па дарозе з Канстанцінаўкі да вёскі Аляксандра-Шульцына не было аніводнага блокпаста! Хаця лінія фронта знаходзілася ў чатырох кілометрах ад яе.

Такі кантраст у гэтай вёсцы! Паміж амаль звычайным жыццём у Канстанцінаўцы і паўразбуранымі дамамі, прыхаванымі бронетэхнікай і звычайнымі поўнапрываднымі джыпамі, выкрашанымі у зялёны колер. Хаця адлегласьць між цэнтрамі гэтых населеных пунктаў ўсяго 7,5 кіламетраў. Я не кажу ўжо калі лічыць ад мяжы горада.

Да Аляксандра-Шульцына ехалі па навігатару Ваяра. Потым накіроўваў я па Крапіве. Праехаўшы амаль усю вёску, убачылі зсу-шніка гадоў 50-ці. Спыніліся.

– А где нам найти разведчиков? – запытаўся Г(ур) у яго.
– Там дальше никого нет. Наших всех вывели. Мы на этом краю последние – моталыгу припрятанную охраняем, – распавеў нам вайсковец. – А разведка – вон сзади хлопец вышел – к ним подъедьте.

Мы развярнуліся і пад’ехалі да плотнага вайскоўца гадоў 30-ці з акруглым тварам. Ён стаяў прама на гразкай дарозе і глядзеў у наш бок.

Павіталіся.
– Нам бы знайсьці выведку альбо СС-ошнікаў (сілы спецыяльных аперацый) – запыталі мы ў яго. – Шукаем пазіцыю для сапага.

Гэтая мясцовасць была нам незнаемая і таму суправаджэнне таго, хто ведаў асаблівасьці і нюансы гэтага адрэзку фронта нам былі б вельмі каштоўнымі.

Даведаліся, што гэтыя хлопцы, якія жылі ў падземным паграбку прама ля дарогі, збіраюцца заўтра выходзіць на пазіцыю і працаваць з 60-м мінамётам.

– Тут русские в последнее время активизировались. Кроют очень плотно. Работают из АГС, сапог их очень точно бьёт и, последнее время, что не характерно, стали использовать как и мы 60-ый миномёт, – распавеў нам вайсковец. – Будете работать – закапывайтесь поглубже в землю. И, сделав 5-6 выстрелов, сразу снимайтесь с позиции, потому что ответа долго ждать не придется.

На 18 гадзін ен запрасіў нас на гарбату ў свой паграбок – у гэты час павінен быў быць іх камандзір – абмяркуем заўтрашні сумесны выезд.

Мы падзякавалі і вырашылі вярнуцца на месца дыслакацыі.

Па прыезду я спачатку пачуў на куханьцы гук кіпячага на патэльні масла і, зайшоўшы, убачыў Бачу, які ва ўсю гатаваў дранікі!

Я з’ездзіў за смятанай у бліжэйшую краму, што была ў Доўгай балцы, бо наша хоць і не была яшчэ пратэрмінована, але гарчыла – сказвалася захоўванне без халадзільніка (хаця Бача яе ўжываў і быў задаволены смакам).

Дранікі са смятанай былі выдатныя!

Да вечара мы мелі вольны час і кожны пачаў займацца сваімі асабістымі справамі.

15 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці