Аўтарскі каментар Irma Bogdanovičiūtė да рэпартажа аб працы Дэпартамента міграцыі Літвы (перакладзена з літоўскай мовы на беларускую):
“Гэтая частка даследавання асабіста для мяне адна з самых важных і выклікае велізарны гнеў. Таму што праз вусны гэтых людзей неадэкватнасьць рашэньняў Міграцыйнага дэпартамента і іншых устаноў маёй краіны — канкрэтна Дэпартамента дзяржаўнай бясьпекі — дазволю сабе сказаць, праяўляецца непераносна выразна.
Гэтым разам даследаваньню свае гісторыі распавядаюць беларускі добраахвотнік Аляксандр «Кусь» Клачко, які абараняў Украіну, і жонка іншага байца, Васіля Верамейчыка, Яўгенія, а ў артыкуле даследаваньня — яшчэ некалькі моцных гісторый і яшчэ некалькі абсурдных рашэньняў дэпартамента. Вельмі заклікаю паглядзець рэпартаж. Тое, што распавялі героі, складана апісаць. Як і паверыць, што з імі так абыходзяцца літоўскія ўстановы.
Васіль Верамейчык быў прафесійным вайскоўцам у войску Беларусі, але пакінуў службу дзевяць гадоў таму. Майдан ва Украіне і адмова беларускага рэжыму падтрымаць Украіну былі аднымі з галоўных прычын не звязваць будучыню з арміяй сваёй краіны. Акрамя таго, Васіль быў патрыётам — яму было не абыякава, як развіваецца краіна, ён хацеў яе самастойнасьці, цікавіўся яе гісторыяй і быў гатовы абараняць свой народ са зброяй у руках. На жаль, вораг Беларусі знаходзіцца ўнутры краіны — гэта рэжым, які яе захапіў, і ягоным інструментам Васіль быць не хацеў.
У 2022 годзе, калі Расія ўварвалася ва Украіну, ужо праз тры дні, 27 лютага, ён быў на шляху да нядаўна сфармаванага палка Каліноўскага і стаў абараняць ад нападу Украіну. І ўсіх нас. Не думаю, што існуе больш відавочнае сведчаньне лаяльнасьці нашым каштоўнасьцям і бясьпецы.
У гарачых кропках украінскага фронту ён атрымаў раненьне. Узнагароджаны медалём «Україна – понад усе!». Баец палка Каліноўскага Рымас “Дзед” Армайціс піша, што гэта — баявая адзнака ўкраінскай ваеннай разведкі, якая прысуджаецца за значны ўнёсак у абарону дзяржаўнасьці, выкананьне небяспечных заданьняў, праяўленую мужнасьць і прафесіяналізм у разведвальнай і абарончай дзейнасьці. Яе прысуджае толькі кіраўнік украінскай ваеннай разведкі генерал-маёр Кірыл Буданаў, і прысуджаецца яна надзвычай рэдка.
Васіль Верамейчык хацеў жыць разам з жонкай і дачкой, якія ўжо знаходзіліся ў Літве. Баец звярнуўся ў Міграцыйны дэпартамент па дазвол на часовае пражыванне ў Літве. Дэпартамент вырашыў, што абаронца Украіны не павінен быць дапушчаны ў Літву. І не толькі ў Літву — забаранілі ўезд ва ўсю Шэнгенскую прастору на трыццаць месяцаў.
Міграцыйны дэпартамент абапёрся на заключэньне Дэпартамента дзяржаўнай бясьпекі. У ім ДДБ сьцвярджае, што В. Верамейчык «можа ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы», бо… служыў у беларускім войску. Так, вы прачыталі правільна. Абаронца Украіны — пагроза Літве.
«В. Верамейчык, служачы ў войску Рэспублікі Беларусь, павінен быць лаяльны Рэспубліцы Беларусь і падтрымліваць беларускую ўладу і яе агрэсіўную знешнюю палітыку, якая ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы», — гаворыцца ў заключэньні ДДБ. Так — пра байца, які таксама абараняў бясьпеку Літвы ва Украіне.
Міграцыйны дэпартамент лёгка перанёс гэта больш чым дзіўнае заключэньне ў сваё рашэньне і не зрабіў аніводнай працы, аніякага індывідуальнага аналізу гісторыі Васіля — г.зн. не зрабіў зусім ніякай сваёй працы.
Як чалавек атрымлівае ацэнку «можа ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы»? За радкі ў працоўнай біяграфіі. Іх ён указвае, запаўняючы спецыяльную анкету ў Міграцыйным дэпартаменце, і яны потым ацэньваюцца ДДБ. Калі чалавек працаваў у дзяржаўнай установе або стратэгічным сектары, яго абвяшчаюць «тым, хто можа ўяўляць пагрозу». Не важна, на якой пасадзе, колькі гадоў таму, не важна, што ён рабіў далей у жыцьці. Не важна, што ваяваў за Украіну і Літву. Важны проста факт працы. Ніякіх сакрэтных дакументаў, дадатковай ацэнкі — пра гэта сведчаць судовыя рашэньні, якія я чытала…”
Працяг: у каментарах.