Улетку 2022-га, падчас кароткага знаходжання ў Вільні, між дзвюма паездкамі на вайну ва Украіну мне кінуўся ў вочы кантраст: як моцна ў Вільні адчувалася падтрымка прагі беларусаў да волі з 2020 да пачатку 2022, так, у параўнанні, адчуваўся холад у гэтым накірунку пасля паўнамаштабнай агрэсіі расеі з тэрыторыі Беларусі. Шпацыруючы па Вільні знайсьці бел-чырвона-белы сцяг было ўжо складана.
Пасля вяртання з вайны, напрыканцы 2023-га, нічога не змянілася ў гэтым плане. Хіба што падтрымкі вольных беларусаў (калі мы кажам пра візуал) стала толькі менш.
Тады я задаўся пытаннем: а як доўга я яшчэ буду бачыць у Вільні падтрымку Украіны? Колькі часу і якія падзеі прыбяруць яе праяўленні з вачэй звычайных гараджан?
І сёння я ўпершыню заўважыў, што надпіс “Vilnius Ukrainą” на грамадскіх аўтобусах знік. Замест яго сёння я ўбачыў надпіс “TAVO TAVO”. І гэта на некалькіх аўтобусах запар.