![](https://belkorpus.info/ipicheet/2025/02/shturm-ishou-pounym-hodam-kamandavanne-aperaczyyaj-znahodzilasya-u-kramatorsku-tudy.jpeg)
Штурм ішоў поўным ходам. Камандаванне аперацыяй знаходзілася ў Краматорску. Туды падавалася карцінка з дронаў і паступалі каманды.
Па рацыі карэгаваўся агонь нашых мінамётчыкаў і АГС. На нейкі момант склалася ўражанне, што пра нас забылі. Толькі пару разоў наш палкавы дроншчык даваў нам каардынаты, але кіраўніцтва аперацыяй адмяняла яго карэгоўку і засярожвала яго на працы мінамётаў і АГС.
Адзін раз мы паспелі стрэльнуць на максімальна дасяжную для сапага дыстанцыю – 4500 метраў па скрыжаванню дарог са скапленнем рускіх. Далейшая карэгоўка была спынена. Другі раз нам па рацыі далі каардынату цэлі, мы навяліся, але ў апошні момант паступіла каманда палкавому дроншчыку засяродзіцца на карэгаванні нашых мінамётчыкаў.
Час ішоў. На гадзінніку быў каляабедзенны час. У нашых замежнікаў пайшлі страты “200-мі”. Мы бяздзейнічалі: былі сляпыя на такой адлегласьці без дронаў.
Раптам на сувязь выйшаў наш Марпех. У яго былі каардынаты цэляў: група рускіх цэпачкай рухалася на падмогу сваім.
Ваяр сумняваўся. Загаду адкрываць агонь па карэктыроўцы Марпеха ад кіраўніцтва аперацыяй не было. Мы губляліся ў прычынах: ці так і задумана, ці проста на нас не вытрачае рэсурсаў па карэгаванню агню.
– Трэба прымаць рашэнне, – сказаў я Ваяру. – Я за тое, каб падтрымаць агнём нашых па карэктыроўцы Марпеха.
У выніку вырашылі працаваць.
За працай час ішоў хутка. Марпех па рацыі быў задаволены вынікамі стральбы. У нейкі момант, калі інтэнсіўнасьць агню пачала зніжацца, я ўзяў тэлефон з трыногай і зняў маленькі кавалак працы напрыканцы штурма (сёння я разумею, што мой апухшы тады твар на відэа, вяласьць, якія я спісваў на стомленасьць, былі яркімі сімптомамі хваробы нырак).
9 лютага 2025, Вільня