22:26
“Мы толькі што затапілі лазню… Д(жон) затапіў і мы з Бачой і Д(жонам) папарыліся. Зараз Ваяр пойдзе. Воскар не хоча.” (З маіх запісаў у той дзень).
28 сакавіка 2023-га, вёска Мінькіўка у трох кілометрах ад лініі фронту.
Сёння мы добра адпрацавалі па акупантам.
Увечары Д(жон) затапіў лазню з чырвонай цэглы, калісьці збудаваную гаспадарамі нашага новага часовага дома на падворку між домам і дубовым гаем. Гаспадары мусілі кінуць сваю нерухомасьць праз вайну.
Ваду Д(жон) набраў з калодзежа незвычайнай небачнай мной раней формы ў выглядзе вузкай трубы (50-70см у дыяметры). І вядро было ёй пад стаць – выцягнутай формы якраз пад дыяметр гэтай трубы.
Даўно я не парыўся ў лазні. І яна была якраз дарэчы – ужо каля тыдня я не ведаў што такое душ.
Парыліся пры свеце ліхтарыка. Час ад часу выходзілі на двор у цемру.
Выходзілі ў сланцах. Вачыма прызвычайваліся да цемры.
Недзе, прыкладна ў адным кілометры ад нас, раздаўся гук разрыву прыляцеўшага кудысьці па нашым пазіцыям снараду. Потым бліснула недзе за дубовым гаем – мабыць “выхад” нашага мінамёта, які працаваў у адказ па рускім. Зверху крапаў халодны але прыемны пасля парылкі дожджык…
Досыць напарыўшыся, я намыліўся мылам. Пашараваў сябе вяхоткай і спаласнуўся вадой з металевага жбана. Пераапрануўся ў чыстую бялізну.
Лазня на фронце больш успрымаецца мною як цудоўная альтэрнатыва “душу” з вільготных сурвэтак.
Мне запомніцца не сама лазня, а атмасфера ў якой я яе прымаў – “прылёты” ворага і “выхады” сваіх. Неабходнасьць светамаскіроўкі і такі прыемны пасля парылкі прахладны дожджык, што ахаложваў распаранае цела.
28 сакавіка 2023, Мінькіўка