У нас падрыхтавана было яшчэ толькі два снарада з “порахам”. Але мы пачалі працаваць…. – Пострэл! …

У нас падрыхтавана было яшчэ толькі два снарада з “порахам”. Але мы пачалі працаваць.

… – Пострэл! – крыкнуў Ваяр і… адбылася асечка на пятым стрэле.
– Асечка! – паведаміў я па рацыі. – Чысцім кантакты.

Бача працёр кантакты спіртавымі сурвэтка і Ваяр зрабіў стрэл:
– Пострэл!
– Кабанчык у небе. 16 секунд!
– Попали!

– Пострэл!
– Кабанчык у небе. 16 секунд!
– Попали! Лячу на перазарадку, – перадаў нам па рацыі Марпех.

Мы з Ваяром, скарыстаўшыся паўзай, прынеслі з замаскіраванага пікапа яшчэ адзін яшчык снарадаў.

Бача раскруціў колбу з порахам, прыяднаў яго да снарада і зарадзіў сапог.

Марпех перадаў, што робіць перапынак у працы. Магчыма будзем працаваць пазней. Мы сталі чакаць.

16:35.
У 200 метрах ад нас са свістам прыляцела і разарвалася расейская міна. Мы з Ваяром былі ў бліндажы. Бача рыхтаваў снарады ля сапага.

Гукнулі Бачу і ўсе разам схаваліся ў бліндаж.

Прыкладна ў папярэднім месцы разарваліся яшчэ 3 расейскія міны.

Хутчэй за ўсё працавалі не па нам. Альбо па нам, але дакладна не ведалі нашу пазіцыю.

28 сакавіка 2023, Мінькіўка

P.S.: Праз кароткі час мы звярнуліся з пазіцыі і вярнуліся дадому.

– У мяне ўсё добра. Добра адпрацавалі сёння, – напісаў я Любе ў 18:50.

Аб тым, што сёння мы знішчылі 5 расейскіх акупантаў я даведаўся толькі праз год з пазнак у журнале працы батальёна “Волат”.

27 студзеня 2025, Вільня