Частка 8.2 Аповед Ваўкалака
Безпаспяховым штурм я назваў у сэнсе недасягнення галоўнай мэты – запланаванай спробы дэакупацыі пары дзясяткаў метраў бахмутскай зямлі.
З кропкі гледжання разгарнуўшыхся падзей, нашым хлопцам вельмі пашчасьціла ў тым штурме – нашы здолелі пакласьці ва ўкраінскую зямлю некалькі рускіх, а самі пры гэтым, нейкім вялікім цудам, пад іх шквальным агнем, не страцілі ніводнага чалавека.
Група Ваўкалака адступіла і закрапілася на украінскай СП-шцы.
– У них (украінцаў на СП-шцы) кроме калашей ничего не было….., – распавеў нам Ваўкалак.
Пад час яго расповеду ў маей галаве маляваўся малюнак:
Стомленыя з-за інтэнсіўнасьці баявых дзеянняў і доўгай адсутнасьці ратацыі байцы ЗСУ. Перапэцканыя ў зямлі. Недахоп цяжкай стралковай зброі накшталт куляметаў. Піводнага прыбора начнога бачання на іхняй пазіцыі, што была на самым нулі.
Ваўкалак прасіў у камандавання (і гэта мы чулі па рацыі сення днем) застацца з украінскімі хлопцамі на нач для ўзмацнення СП-шкі на выпадак расейскага штурму. Тым больш у нашых хлопцаў было пару куляметаў і прыбор начнога бачання. Але Ваўкалаку адмовілі, загадаўшы вяртацца.
Група Ваўкалака вярнулася на базу, папярэдне пакінуўшы ўкраінцам ўсе свае гранаты, што былі. Патроны не пакідалі, бо у нас быў натаўскі калібр 5,56, які ім не падыходзіў.
На наступны дзень мы даведаліся, што ноччу быў штурм. Рускія, карыстаючыся поўнай цемрай і прыборамі начнога бачання, ціхенька падкраліся да ўкраінскай СП-шкі і ціхенька перабілі яе абаронцаў. Чаму ціхенька? Таму што выкарыстоўвалі глушакі на свае аўтаматы.
Шкада было тых хлопцаў. Ваўкалак шкадаваў, што не застаўся з імі.
І зноўку паўтаруся. Калі я чую, што Бахмут быў крэпасьцю, то ўспамінаю гэтую СП-шку. Тую СП-шку, што я пабачу 12 студзеня 2023-га на аперацыі па спробе знішчыць загразшы ля пажаркі ўкраінскі танк, іншыя агнявыя ўмацаванні і невялікую колькасьць абаронцаў у іх. Абмежаванне ў стралковым узбраенні шэрагоўцаў ЗСУ.
Бахмут не быў крэпасьцю. У Бахмуце праявілася крэпасьць духу яго абаронцаў.