Частка 2
Прывяду два кантрастныя прыклады з медалем “Пачэсная адзнака” (альбо як трапна пра яго выказаўся Ваяр: “С виду норм, но бл* название п*здец”):
1. “Пачэсную адзнаку” пару месяцаў таму атрымаў хлопец з ПКК, які нясе каравульную службу на базе ў Кіеве. Порах нюхаў толькі на палігоне. Мне спадабаўся ягоны каментар пры ўзнагарожванні: “А МНЕ-ТО ЗА ЧТО?”
На маю думку, за гарнізонную службу – нармалевая ўзнагарода (то бок заслужаная). АЛЕ тады навошта даваць яе тым, хто быў на баявых і прайшоў Бахмут?
2. “Пачэсная адзнака” – адзіная ўзнагарода беларуса-штурмавіка з замежнага легіёна, які з самага пачатку на вайне ва Ўкраіне (быў з намі ў Лазавым). Нейкі час назад падчас штурма ен страціў нагу (але не страціў моц духу), падарваўшыся на міне. Ды і эвакуацыя прайшла не зусім удала – свой жа ўкраінскі БМП выпадкова пераехаў яго, траўмаваўшы тазавыя косткі.
У гэтым выпадку ўзнагарода недаацэненая.
Як можна ўзнагарожваць байцоў з зусім розным унескам у вызваленне Ўкраіны АДНОЛЬКАВЫМІ медалямі?
Практыка паказвае, што можна. Але з-за гэтага медаль губляе сваю каштоўнасьць.
Ваўкалак у інтэрв’ю 6TV Bielarus ад 04.10.2023 (з 26:44):
“Кагосьці ўзнагароджваюць, даюць медалькі, якія даже на фронце не былі. У мяне таксама есьць медалькі. Я іх увогуле не лічу за нейкую сур’езнасьць. І ад ГУРа і ад Міністэрства абароны. Еслі іх дают всем подряд, то я іх готов выкінуць, таму шта яны і граша ломанага не будуць каштаваць…”.
Беларускі добраахвотнік з батальена “Тэрор”:
“Калі мяне ўзнагародзілі, не маў нічога акрамя “асадачка” таму, што ведаю тых, хто больш вартыя ўзнагарод, ды тых, каму іх раздаюць тады, калі ў пору было б ганебна выгнаць з шыхтаў дабраахвотнікаў… Пакуль працягваю службу, прыйдзецца мірыцца з штабным мемам: “Что это у тебя за мужність? У моего водителя таких 3!”
Іншы прыклад:
Не так даўно нашы 4-ы байца ПКК атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды Ўкраіны.
Не буду ацэньваць суб’ектыўна заслугі кожнага з іх. Але, на маю думку, сярод узнагароджанных не хапае таго, хто першым павінен быў быць у спісе з выжыўшых добраахвотнікаў – Ваўкалака.
Чаму ен не атрымаў заслужаную ім пролітай крывею, колькі разоў цудам пазбегнутай ім смерці на полі боя, 5-ю параненнямі, узнагароду?
Тым, што ен не да спадобы таму, хто прадстаўляў байцоў на ўзнагароду? Ці менш заслугоўвае яе? Факт есць факт – Ваўкалак не ўзнагароджаны дзяржаўнай узнагародай Украіны.
ЗА ШТО ВЫДАНА ўзнагарода:
Запытай мяне (і не толькі мяне, бо толькі адзінкі адкажуць на гэта пытанне ўпэўнена): “За што КАНКРЭТНА ты атрымаў медаль?” – я шчыра адкажу:
– “Халера яго ведае” альбо
– “За тое, што БЫЎ на вайне”, альбо
– “За Бахмут”, альбо, успамінаючы апошні выбітны выпадак на фронце:
– “За двух падцверджаных рускіх, забітых з першага стрэлу з сапага пад Горлаўкай”.
Я не змагу даць упэўнены адказ на гэта пытанне.
І гэта таксама абясцэньвае ўзнагароду. Ставіць пад сумнеў яе атрыманне (ці заслужаная яна, ці мо яна недаацэненая, а мо і зусім рандомна выдадзеная ў гонар нейкага дзяржаўнага свята).
Узнагароды атрымоўваць прыемна, але ўдвая прыемна атрымоўваць менавіта ЗАСЛУЖАНЫЯ ўзнагароды
Правда о беларусских добровольцах в Украине. / Денис Урбанович / Политбомонд
Впервые в эфире 6tv лидер “Молодого фронта” и командир штурмового отряда белорусского батальона “Волат” Денис Урбанович. В программе “Политбомонд” пойдёт жёсткий разговор и реалиях добровольческого формирования “Полк имени Кастуся Калиновского”.
Дапамога…