Вечар, коркі, спазняемся.
З Любай не пасварыліся праз гэта: вырашыў пачакаць яе, але спазніцца на ўзнагароджванне. Таму з дома выходзім разам.
На вуліцы. Трэцяя спроба выклікаць таксі. Прыехала шэрая Таёта-прыус. Спынілася, як заўжды, чамусьці, бывае ў гэтым месцы праз дарогу. Перабягаем з Любай праз вуліцу.
“Свейкі”, – садзімся ў таксі.
За рулём дзяўчына гадоў 30-ці. Запытала нешта па-літоўску. Люба па-літоўску адказала. Па радыё гучаць расейскія песні.
“Вы по-русски разговариваете?” – запытала ў яе Люба.
Так, дзяўчына размаўляла па-расейску. Трошкі разбітная ў паводзінах, але ў рамках дазволенага.
Марудна едзем праз коркі. Стаім на кожным светлафоры. Расейскія песні з аўтамагнітолы даволі нейтральныя па выканаўцам і тэкстам. (Прыслухоўваюся, але вуха не чапляе расеізмамі). Перакінуўся з дзяўчынай некалькімі фразамі па-расейску на нейтральныя тэмы. З Любай размаўляю па-беларуску.
Перад выездам на прашпект Гедыміна расейскія песні перарываюцца на навіны:
“Владимир Путин в Москве….”. Свеціцца надпіс канала: “Europa plus”. Разумеючы, што гучыць дакладна не літоўскі расейскамоўны радыёканал, спыняю гэта:
“Што Пуцін робіць у літоўскім таксі? Пераключыце.”
“Это просто радио…”, – пачала казаць кіроўца.
“Я, беларус, забіваў рускіх ва Украіне. Пуцін – мой вораг. Я не збіраюся слухаць навіны пра яго ў літоўскім таксі!” – на эмоцыях максімальна дакладна і катэгарычна акрэсліваю я сваю пазіцыю да расейскага свету.
Літоўская таксістка не была ярым фанатам пуціна, як я зразумеў з яе рэакцыі і слоў. Дзяўчына выключыла прамаскоўскае радыё.
“Почему вы слушаете русское радио? Вы литовка?” – задаў пытанне дзяўчыне я.
“Литовка. Вильнюс – мультикультурный город. Я не интересуюсь политикой“, – адказала дзяўчына.
“Когда рядом с вашим домом разорвётся русская ракета – начнёте интересоваться”, – папярэдзіў я.
“Зачем России нападать на Литву? Что тут захватывать?” – здзівілася дзяўчына.
“А что в Бахмуте захватывать было? Россия считает вашу территорию своей. Ваши военные прямо говорят, что готовятся к войне, к нападению россии”, – распавёў я.
Мы спыніліся па адрэсе прызначэння: прашпект Гедыміна, 35. На гадзінніку было 18:10 19 снежня 2024.
Фармальна ветліва (але ўнутры кіпя ад эмоцый) развіталіся адно з адным. На гарбату грошы я не пакінуў. Планаваў зрабіць гэта, пакуль не пачуў пуціна ў літоўскай таксоўцы.