Нас карэгаваў В(ол)
– Выстрел! – выстраліў Ваяр пасля таго як мы навяліся з сапага па каардынатах, што перадаў нам В(ол).
– Перелет 500 метров! – зноў пачулі мы дзіўную карэктыроўку але ўжо ад В(ала).
Маім хлопцам ужо не трэба было казаць, што такога не можа быць. Страляць другі раз па такой вялікай карэктыроўцы ніхто не стаў.
– Запытай у В(ала) ці ведае ен дзе знаходзіцца наша пазіцыя, – папрасіў я Д(жона).
– Вы там же где и АГС, – адказаў Д(жону) па рацыі В(ол).
Як так адбывалася – халера яго ведае, бо каардынаты нашай пазіцыі былі на штабе. Чаму іх не давялі карэктыроўшчыку – пытанне, альбо неразуменне працы карэктыроўшчыка.
Перадаваць па рацыі свае каардынаты прамым шрыфтам мы не сталі, бо існавала рызыка, што рускія могуць перахапіць хвалю і адпрацаваць па нашай пазіцыі. Мы з’арыентавалі В(ала) з якога боку мы знаходзімся адносна яго, не указваючы адлегласьць да нас.
У гэты момант Ш(уфель) і З(мей), якія знаходзіліся ў штабе і назіралі за полем боя праз трансляцую з дрона, зарыентаваліся і “адрэгавалі” памылковую карэктыроўку “500 метров”:
– 180 метров перелет, 110 метров влево, – переадаў па рацыі З(мей).
Гэтыя лічбы ужо былі больш рэалістычныя. Мы скарэгаваліся па ім і праз адзін-два стрэлы з карэктыроўкай пачулі па рацыі голас В(ала):
– Все хорошо! Попали в окоп, но они (русские) перед прилетом выбежали оттуда. 50 метров на юг!
Я прыкінуў па Крапіве. 50 метраў на юг – гэта 30 метраў улева і 20 метраў уперад. Перавеўшы на калькулятары папраўку ўлева на 30 метраў на рыскі прыцэла, я перадаў неабходныя параметры прыцэла Ваяру.
– Выстрел! – крыкнуў Ваяр і адправіў снарад па расейскім штурмавікам.
– Прямо в окоп! – паведаміў нам па рацыі В(ол) цудоўную навіну.
Сказаць што мы былі задаволены сваей працай – нічога не сказаць. Пры гэтым мы былі ўдзячны і В(алу) за выдатную супрацу.