МОЎНЫЯ ЗАМАЛЁЎКІ
“У БЕЛоРУСОВ ЕСТЬ СВОЙ ЯЗЫК!?”
У мяне з Любай ёсьць 5 хвілін да сустрэчы з адной з выбітных беларусак.
Падымаемся на эскалатары на апошні паверх “CUP”, што ў цэнтры Вільні ля Белага маста.
“Глядзі – вунь крама з вышыванкамі”, – звярнула маю ўвагу Люба.
“Украінскімі?” – удакладніў я.
“Так”, – адказала Люба. – “Давай зойдзем, Ніна папярэдзіла, што можа спазніцца на 10 хвілін. Якраз паспеем.”
Зайшлі ў краму “Vyšyvanka4U”. Украінская і літоўская тэматыка. Беларускай я не чакаў, а яе і не было. Што зусім не дзіўна ў нашы часы.
Прадавачка, з якой я павітаўся па-беларуску, а размаўляць пачаў па-расейску, паказвала нам аддзенне, якое зацікавіла Любу.
У нейкі момант яна пераключылася на мужчынскае адзенне і павяла мяне паказваць яго.
“А вы местная или из Украины?” – пацікавіўся я, каб ведаць на якой мове працягваць дыялог.
“С Украины”, – без удакладнення мясцовасьці адказала жанчына. – “Переехала в Литву 2 года назад”.
“Мы з Беларусі”, – перайшоў я з ёй на беларускую мову ўсё яшчэ абмяркоўваючы адзенне ў краме.
Тэма размовы змянілася кардынальна пасля пахвалы ў мой бок:
“ВЫ ОЧЕНЬ ХОРОШО РАЗГОВАРИВАЕТЕ НА УКРАИНСКОМ ЯЗЫКЕ”.
“Я размаўляю па-беларуску”, – паправіў украінку я.
“У БЕЛоРУСОВ ЕСТЬ СВОЙ ЯЗЫК!?” – не хавала здзіўлення украінка.
Далейшы дыялог я перадам скарочана, каб не губляць не свой і не ваш час.
Жанчына два гады як пераехала з Украіны ў Вільню. Сярод яе знаёмых ёсьць і некалькі беларусаў. На якія тэмы яны размаўлялі мне невядома, але дакладна ні беларускую мову, ні яе наяўнасьць у Беларусі ад іх яна не чула.
Я, звычайна, не распавядаю без нагоды пра свой баявы досвед ва Украіне. Але кантэкст вымусіў падзяліцца прычынай і матывацыяй майго знаходжання 1,5 гады там: барацьба супраць агульнага ворага незалежнай Беларусі і Украіны – імперскіх амбіцый расеі.
Распавёў я і пра тое, чаму не моцна здзіўлены тым, што украінка ў маёй постаці ўпершыню бачыць і даведалася пра інсаванне беларускай мовы і беларускамоўных беларусаў.
Аб тым, што я 2 гады таму перайшоў на беларускую мову ў стасунках з беларусамі і украінцамі.
Аб тым, што яна не першая з украінцаў, хто ад мяне даведаўся пра існаванне беларускай мовы і пра тое, што шмат хто ва Украіне першапачаткова лічыў мяне з-за “гаворкі” (беларускай мовы) украінцам з Чарнігаўшчыны.
Ці чула раней жанчына пра батальён “Волат” палка Каліноўскага, які, у тым ліку, абараняў Лісічанск і Бахмут – я не зразумеў па рэакцыі, а словамі яна не прагаварыла.
Калі да нашай размовы падключылася мая беларускамоўная Люба, то прадавачка наўпрост так і села на стул:
“Я ЎПЕРШЫНЮ БАЧУ ТАКІХ ДЗІЎНЫХ БЕЛАРУСАЎ.”
Я не ведаю як апісаць, не перабольшваючы, яе эмоцыі, але па яе твары чыталася, што ў яе быў культурны шок:
– больш, чым звычайна прыадкрытыя вочы
– злегку прыадкрыты ад здзіўлення рот
– лёгкая разгубленасьць.
Беларусаў да нас яна ведала і бачыла іншымі.
Размаўлялі мы з Любай ветліва і лагодна, бо не адчувалі ад яе ярка выражаных сімптомаў рускага свету.
Толькі напрыканцы яна знянацку агучыла сваю пазіцыю: за мір і захаванне жыцця.
Мы развіталіся і пайшлі на сустрэчу, на якую ўжо спазняліся.
Гэты выпадак у каторы час паказаў мне наколькі мала суседзі (беларусы, украінцы, літоўцы, палякі) ведаюць адзін аднаго.
Падзея адбылася ўчора, 6 снежня 2024.