Што я не ўзгадаў з нашай працы ў Нью-Ёрку?
Дырэктарку школы і японскага фотакарэспандэнта.
Дырэктарка школы. Яна спрабавала накрычаць на нас, што сваімі стрэламі мы (ўзрыўной хваляй) выбілі шкло ў вокнах школы. Ваяр не звяртаў на яе ўвагу. А я адпавёў проста: “Вы хочаце рускім перадаць школу з цэлымі вокнамі? А мы, ў першую чаргу, выбіралі месца з кропкі гледжання магчымасьці накрываць цэлі і не быць самім накрытымі зваротным агнём расейскай артылерыі”.
Японскі фотакарэспандэнт. Гадоў 50-і. З ім была перакладчыца – карэнная ўкраінка гадоў 30-і родам з акупаванай рускімі ў 2014-м Горлаўкі, што была ў некалькіх кілометрах ад нашай пазіцыі. Яны ведалі, што мы беларусы. Але іх задача была перадаць карцінкай баявыя дзеянні ва Украіне.
Што мне спадабалася ў іх – абодва не баяліся быць у франтавой зоне. Іх спробы “злавіць” эфектны кадр падас нашай рэальнай працы па ворагу – навогул здаваліся мне занадта непрадбачлівымі: як можна ў некалькіх метрах ад сапла сапага ставіць камеру і знаходзіцца самому тварам да яго падчас стрэлу? Калі не ў вока, то ў аб’ектыў дарагой фотакамеры прыляціць выпадковы каменьчык, падняты моцнай паветранай струёй парахавых газаў!
Нашы ССО-шнікі суправаджалі іх: камандзір і двое маладых хлопцаў. Яны, у адрозненні ад ЗСУ-шнікаў, былі аснашчаны з іголачкі. Іхняя зброя – вінтоўка М-4 – паменьшаны варыянт маей канадскай версіі М-16 – вельмі зручная зброя, не такая длінная як мая і лягчэйшая.
Што мне не спадабалася – гэта ўмова ССО-шнікаў схаваць нашыя твары, каб па ім вораг не вылічыў якія вайсковыя часткі дыслакуюцца на дадзенай тэрыторыі.
У палку Каліноўскага такой забароны не было (для тых, хто не хавае твар) – толькі адна ўмова: не паліць актуальную пазіцыю і не насіць на нулі відавочна беларускія шэўроны.
Але тут справа тычылася старонняга карэспандэнта, які хоць заўтра мог надрукаваць нашыя фота ў сваім японскім выданні. Таму я, разам з Ваяром (Бача рабіў гэта заўсёды) закрылі твары нашымі балаклавамі-падшлемнікамі.