СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 2)
Франтавая зона ў прыватным сектары Бахмута (частка 1)
Пераправу мінулі хутка і паспяхова.
Снега не было ў той дзень. Быццам восень. Рукам камфортна было нават без пяльчатак.
Франтавая зона ўяўляла сабой прыватны сектар ва ўсходняй частцы Бахмута. Грамадзянскае жыцце тут вымерла цалкам альбо прыціхла, прытаілася па сваім дзе яшчэ цэлым, а дзе ўжо і пашкоджаным дамам.
Не было бачна і вайсковых. Па абодва бакі вуліцы стаялі прыватныя драўляныя і цагляныя дамы. Часам ад іх заставалася толькі выгарэўшая каробка. Былі і зруйнаваныя ў шчэнт дамы, але, пакуль што яшчэ, у невялікай колькасьці. Часам пашкоджаны быў толькі шыверны дах альбо проста адсутнічала шкло ў вокнах.
Уздоўж вуліцы цягнуліся платы: драўляныя (часам пакасіўшыяся), шыферныя (часам раструшчаныя аскепкамі), з металапрофілю.
Вуліца была асфальтавана, з бардзюрам, але без тратуараў. Замест іх была трава. Чамусьці зяленая зімой.
Там-сям валяліся абломкі цэглы, шыфера. Дрот з электрычных слупоў быў абарваны і таксама ляжаў уздоўж дарогі.
Час ад часу чуваць быў выхад снарада. А праз некалькі секунд раскацісты гук ад яго разрыву недзе на акупаванай рускімі тэрыторыі прыкладна ў кіламетры ад нас.
Зноў гук выхаду снарада.
– Мыш – К(рэва), Мыш – К(рэва), прием! – даносілася з маей рацыі і рацыі Мыша.
Гук разрыву снарада…
– Ваўкалак – К(рэва), Ваўкалак – К(рэва)!
Самотны лай сабакі за плотам.
Мы шукалі будынак з падстрэшша якого можна было б карэгаваць агонь нашага сапага па цэлі.
Яна размяшчалася метрах у 500-800 справа ад нас і была схавана за прыватнымі будынкамі ў белай смузе, што стаяла над адкрытам прастранствам за імі.
(На відэа з гоў-прошкі Куся: Мыш, Р(ыгор) і Б(уры) перасоўваюцца па прыватнаму сектару Бахмута ў некалькі сот метраў ад пазіцый акупантаў, 3-га студзеня 2023-га года)