СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 6)
Як мы страцілі дрон (частка 2)
Дрон ўжо быў у паветры недзе над намі.
Хаця надвор’е і было ясным, але патрэбны нам будынак адсюль не было бачна нават з вышыні – над невялічкім азярцом паўстала белая дымка. Яна і невысокай якасьці камера дрона (не ведаю якую мадэль выкарыстоўваў Б(уры)), не дазваляла ўбачыць нашу цэль.
Я ўключыў “Крапіву” на сваім планшэце, каб дапамагчы Б(ураму) зарыентавацца і наблізіцца да будынка з расейскімі акупантамі.
Я не чуў, каб Б(уры) быў дроншчыкам. Магчыма гэта быў ягоны першы досвед самастойнай працы з дронам. Як, дарэчы, і мой досвед другога нумара.
Я навогул не чакаў, што ў Б(урага) будзе дрон. З сабой я нес на задачу моцны манакуляр і штатыў да яго з разлікам карэгаваць агонь сапага праз оптыку на лініі прамой бачнасьці да цэлі.
– Глядзі, мы тут знаходзімся, – сказаў я Б(ураму). – (Дарога) вось так ідзе.
– Там у нас озеро и дорога, так? – удакладниў у мяне Б(уры).
– Так, возера. Паўдарогі, нават большая частка дарогі пройдзена (дронам) да дома, – падцвердзіў я.
Б(уры) набліжаў дрон да цэлі. Мы ўсе яшчэ не бачылі яе праз дымку. Хаця яна была ў некалькі сот метрах ад дрона.
Раптам, праз дзве хвіліны, Б(уры) страпянуўся. Нічога не кажучы, засярожаны ТОЛЬКІ на кіраванні дронам, ен узняўся на ногі і хутка аказаўся ля ўваходу ў сарай. Сеў там на корткі з пультом у руках. “Мабыць шукае лепшы сігнал” – падумаў я пра ягоныя дзеянні.
Я прысеў каля Б(урага), каб бачыць трансляцыю з дрона і параўноўваць яе з месцазнаходжаннем патрэбнага нам будынка па Крапіве.
– Перакрыжаванне (дарог там) ёсьць. На нас ідзе, трохі лявее дома – метрах у 100-150 (ад яго), – арыентаваў я Б(урага). – На гэтым перакрыжаванні стаіць вялікі будынак – “Сметнік”. Не будынак, а забор. Тэрыторыя, абнесеная заборам – называецца “Сметнік” (абазначана так ў Крапіве).
(На фота з гоўпрошкі Куся: Б(уры), Бахмут, 3 студзеня 2023-га)